10 траўня 2024, Пятніца, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выдаткі расейцаў у Беларусі ў 2020 годзе скараціліся на 29 адсоткаў

5
Выдаткі расейцаў у Беларусі ў 2020 годзе скараціліся на 29 адсоткаў

Выдаткі расейскіх турыстаў на адпачынак за мяжой сёлета скараціліся на 61%.

Аб скарачэнні турыстычных выдаткаў расейцаў у Беларусі амаль на траціну сведчыць статыстыка карткавых транзакцый кліентаў банка ВТБ. Але гэта - не шмат, піша thinktanks.by.

Выдаткі расейскіх турыстаў на адпачынак за мяжой сёлета скараціліся на 61% у параўнанні з мінулай восенню і склалі 31 млрд расейскіх рублёў. Пра гэта сведчыць статыстыка карткавых транзакцый кліентаў ВТБ. Найменшае зніжэнне было зарэгістравана ў краінах, якія адкрыліся для расейскіх турыстаў яшчэ ўлетку-увосень і не патрабуюць абавязковай ізаляцыі пасля прылёту - у Турцыі, у Беларусі і на Мальдывах.

Так, выдаткі кліентаў банка на Мальдывах знізіліся толькі на 20% год да года, Беларусь недалічылася 29% турыстычных выдаткаў расейцаў, а Турцыя і Егіпет - 40%. Найбольш значна - на 78% - трымальнікі картак ВТБ знізілі выдаткі ў Японіі, якая дазволіла ўезд толькі грамадзянам ды рэзідэнтам і толькі з 1 лістапада. Адзіным «бенефіцыярам» закрытых меж стала Танзанія, якая адной з першых адкрыла межы для расейцаў - турыстычныя выдаткі кліентаў банка ў ёй выраслі да мінулага года на 36%, а ўвосень быў зафіксаваны больш як двухразовы рост год да году.

Топ-10 краін паводле сумы турыстычных выдаткаў кліентаў ВТБ па-ранейшаму ўзначальвае Італія, хоць выдаткі кліентаў у ёй скараціліся на 73% год да года - да 3,1 млрд расейскіх рублёў. На другое месца з пятага паводле сумы выдаткаў узнялася Турцыя, а Гішпанія, у якой трымальнікі картак ВТБ сталі выдаткоўваць на 72% менш, перамясцілася на пятае месца. Таксама ў пяцёрку лідэраў у турыстычных выдатках традыцыйна ўвайшлі Францыя і Нямеччына. У топ-10 традыцыйна ўвайшлі ЗША, ААЭ, Беларусь і Вялікая Брытанія (прычым паводле сумы выдаткаў Беларусь сёлета абагнала Злучанае Каралеўства). Пакінула рэйтынг традыцыйна папулярная ў пецярбуржцаў Фінляндыя, якая займала дзявяты радок, а замест яе ў дзясятак лідэраў увайшоў Тайланд, паведамляе агенцтва AK&M.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках