2 траўня 2024, Чацвер, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы ў Ганконгу ацанілі магчымую колькасць хворых на каранавірус ва Ухані

11
Навукоўцы ў Ганконгу ацанілі магчымую колькасць хворых на каранавірус ва Ухані

Лічбы не супадаюць з заявамі кітайскіх улад.

Навукоўцы Універсітэта Ганконга паспрабавалі змадэляваць працэс распаўсюджвання "уханьскага" каранавіруса і выказалі меркаванне, што ў адным толькі горадзе Ухані заразіцца маглі 75 тысяч 815 чалавек, паведамляе interfax.ru.

Як паведамляе South China Morning Post са спасылкай на звесткі даследавання, апублікаванага ў медыцынскім часопісе The Lancet, такую лічбу даследчыкі атрымалі, грунтуючыся на тым, што кожны хворы мог заразіць у сярэднім 2,68 чалавека.

Між тым, нагадвае выданне, колькасць новых пацверджаных выпадкаў заражэння ўсталявала чарговы дзённы рэкорд. Колькасць заражаных павялічылася ў краіне на 2 тысячы 21 чалавека, смяротнасць - на 46 чалавек.

Колькасць хворых на пнеўманію, выкліканую новым тыпам каранавіруса, склала 11 тысяч 791 чалавек, смяротны вынік зафіксаваны ў 259 выпадках.

Як паведамляе SCMP, у суботу, 1 лютага, места Хуанган з насельніцтвам 7,4 мільёна чалавек стала першым, дзе жыхарам катэгарычна забаронена пакідаць дамы. Толькі адзін сямейнік можа выйсці адзін раз на дзень для куплі патрэбных прадуктаў і тавараў.

Выданне адзначае, што праз нястачу найважнейшых тавараў улады краіны гатовыя часткова адмовіцца ад вайны тарыфаў з ЗША, хаця б у тым, што тычыцца імпарту ахоўных сродкаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках