10 траўня 2024, Пятніца, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал у Салігорску: Медыкі адмовіліся дапамагаць упаламу ў прыёмным пакоі мужчыну

136
Скандал у Салігорску: Медыкі адмовіліся дапамагаць упаламу ў прыёмным пакоі мужчыну
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Медсястра заявіла, што пацыент быў п'яны.

У суботу жыхар Салігорска Арцём прывёз свайго брата ў прыёмнае аддзяленне Салігорскай цэнтральнай раённай лякарні. Пакуль яны там знаходзіліся, на іх вачах упаў мужчына. Паводле словаў салігарчанаў, яны папрасілі медсястру, якая праходзіла міма, дапамагчы мужчыну, але тая адмовіла. Між тым на відэа, якое зняў пацыент, медсястра заявіла, што не называла мужчыну алкашом, што пацыент быў п'яны і яна збіралася паклікаць калегаў, піша onliner.by.

– Мужчына ішоў з вуліцы па калідоры і рэзка ўпаў. Ляжаў без прытомнасці. Ён не выглядаў як бомж, быў нармальна апрануты, проста выпіў, – апавядае Арцём. – Два хлопцы паднялі яго і пасадзілі на крэсла. Прывялі яго ў прытомнасць. Тут ішла дзяўчына (высветлілася, гэта медсястра) і камусьці па тэлефоне кажа: «О, алкаш кончаны адкінуўся». І далей пайшла. Я на яе: «Дзяўчына, вы звар’яцелі, вы куды, дапамажыце яму». Яна разварочваецца і адказвае: «Ага, зараз пабегла». І далей пайшла. Калі астатнія пацыенты прывялі яго ў нармальны стан, я пайшоў да гэтай дзяўчыны. Яна сядзела за сталом і гэтаксама размаўляла праз тэлефон. Я ёй задаю пытанне, а яна ніякай увагі не звярнула на мяне. Пакуль я на яе не крыкнуў: «Пакладзіце тэлефон нарэшце». Стаў ёй задаваць пытанні, як яе прозвішча, дзе яе бэйдж. Яна мне сказала: «Пайшоў прэч адсюль». Я дастаў тэлефон і пачаў здымаць. Астатняе ёсць на відэа.

Зыходзячы з відэа, далей сітуацыя развівалася напружана. Аўтар спрабуе высветліць, як прозвішча медсястры, тая не рэагуе на пытанне. Потым яна патрабуе ў яго прыбраць тэлефон, заяўляе, што ён не мае права яе здымаць і гэтак далей.

– Вы не дапамагаеце пацыенту, які ў вас толькі што ўпаў, страціў прытомнасць, – кажа голас за кадрам.

– Я збіралася паклікаць медперсанал. Ён не страціў прытомнасць. Я адна яго не буду цягнуць, – аргументуе медсястра.

– Вы медперсанал, вы павінны былі кінуць тэлефон і падскочыць да яго, – прадаўжае аўтар відэа і гарачыцца: – Вы сказалі, што ён «алкаш кончаны», але ён жа чалавек. Вы нават тут праз тэлефон казалі «алкаш кончаны» і доктару вы таксама так казалі.

Медсястра тлумачыць, што гэтага мужчыну яны пільнуюць ужо дзве гадзіны, каб з ім нічога не здарылася.

– А ён узяў і ўсё роўна пайшоў, – кажа яна. – Я збіралася паклікаць чалавека, каб ён мне дапамог, таму што я ў становішчы, я адна яго не пацягнула б, вы разумееце.

Да размовы падключыліся і яе калегі.

– Мы яго зноў зацягнулі і паклалі, гэтага алкаша, – кажа яшчэ адзін медсупрацоўнік. – Ён у нас тут знаходзіцца з 12:45. Паглядзіце на час, – кажа медсястра. – Нам трэба працу рабіць, а не гэтым займацца.

У выніку медыкі паведамілі пра тое, што адбываецца, у міліцыю, заявіўшы, што іх даймаюць, і не пусцілі аўтара відэа зняць месца, дзе ляжыць упалы.

– У яго была вялікая закрытая гематома, – кажа мужчына. – Калі прыехалі супрацоўнікі міліцыі, я паказаў ім відэа. Пытанні ўсе былі знятыя.

Гэтае відэа пазней з'явілася ў групе «НС. Салігорск» і выклікала велізарны рэзананс. На сёння яго паглядзелі больш за 50 тысячаў разоў. Меркаванні ў каментатараў падзяліліся. Асабіста Арцёму сталі прыходзіць падзякі, пагрозы, а таксама аповеды пра розныя выпадкі з салігорскімі лекарамі.

– У выніку з афіцыйнай старонкі Салігорскай ЦРБ мне напісалі асабіста і папрасілі прыйсці на прыём да галоўнага лекара, – тлумачыць Арцём. – Але ад сёння яна сышла ў адпачынак, таму я размаўляў з выканаўцам абавязкаў, намеснікам і юрыстам. Нічога крымінальнага ў тым, што адбылося, яны не бачаць, так, груба размаўлялі, так, бэйджыка няма, так, не паводле формы апранутыя. Маўляў, з гэтым будуць разбірацца. Але заявілі, што дапамогу мужчыну прапанавалі.

Журналісты спрабавалі датэлефанавацца да кіраўніцтва Салігорскай ЦРБ увесь дзень, аднак каментар атрымаць на гэты момант не атрымалася.

Напісаць каментар 136

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках