26 лютага 2020, Серада, 3:21
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Лукашэнка заявіў, што можа пачаць адбор расейскай нафты з транзітнай трубы

146
Лукашэнка заявіў, што можа пачаць адбор расейскай нафты з транзітнай трубы

Такое адбывалася ў 2007 годзе.

Лукашэнка паведаміў, што калі з РФ не будзе пастаўленая нафта ў патрэбных аб'ёмах, Менск пачне адбор з транзітнай трубы, піша БелТА.

«Я нікога не шантажаваў, сказаў: калі з Расеі не будзе пастаўленая нафта ў патрэбных аб'ёмах (міжурадавае пагадненне ўкладзенае на 24 млн тон, у студзені РФ паставіла ўсяго 500 тысяч тон - 1,5 млн тон недапаставіла), мы пачнём адбор з транзітнай трубы. Праз краіну на Захад і для Беларусі перапампоўваецца 70 млн тон нафты. І яны не маюць ніякіх праблем, мы добрасумленна, сумленна перапампоўваем гэтую нафту, - прыводзіць словы Лукашэнкі агенцтва БелТА. - Памятаеце летам брудную нафту? Дагэтуль не разлічыліся за гэта, хоць у нас выйшла са строю абсталяванне ў Мазыры, Наваполацк пацярпеў і нафтаправод «Дружба». Таму калі не паставяць у лютым, будзем да 2 млн тон дабіраць», - cказаў Лукашэнка.

Нагадаем, у 2007 годзе Лукашэнка ўжо меў дачыненне да адбору нафты з транзітнай трубы. Тады з 1 студзеня 2007 года Беларусь несанкцыянаваным чынам канфіскавала з экспартнага трубаправода 79 тысяч тон нафты.