4 траўня 2024, Субота, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расколіна на адрэзку нафтаправода Мазыр - Берасце: адбыўся разліў нафты

34
Расколіна на адрэзку нафтаправода Мазыр - Берасце: адбыўся разліў нафты

Плошча разліву нафты склала 0,5 кв. метра.

14 лютага адбыўся разліў нафты на адцінку нафтаправода Мазыр - Берасце ААТ «Гомельтранснафта Дружба» каля вёскі Вялікіх Зімовічаў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці, паведамляе МНС.

Паведамленне выратавальнікам паступіла а 13.01. Выявілася, што разліў адбыўся праз парыў ніткі нафтаправода. Плошча разліву нафты на паверхні склала 0,5 кв. метра (15 літраў).

«Для адсячэння дэфектнага адрэзка перапынак у перапампоўванні нафты склаў 31 хвіліну. Для збору нафты і выдалення забруджанага грунту на месцы інцыдэнту працавалі 6 адзінак тэхнікі і 12 чалавек», - паведамілі ў МНС.

А 19.45 праца пашкоджанай ніткі нафтаправода была адноўленая. Пацярпелых няма.

Як паведамлялася раней, праз пашкоджанне на паўгадзіны давялося спыніць перапампоўванне нафты ў бок Польшчы.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках