28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнку трэба задумацца, колькі каштуе сыр у пастцы»

4
«Лукашэнку трэба задумацца, колькі каштуе сыр у пастцы»

Перамагчы ў «покеры» з Крамлём немагчыма.

У літоўскім парламенце прайшла міжнародная сустрэча супраць запуску Астравецкай АЭС.

Як паведамляюць naviny.by, былы прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі прафесар Вітаўтас Ландсбергіс выступіў з рэзкай заявай пра адсутнасць эканамічнага складніку ў праекце беларускай атамнай электрастанцыі.

Паводле ягоных словаў Астравецкая АЭС – гэта «цалкам палітычны праект, ні пра якую эканоміку гаворкі няма».

«Сатэліт тут выконвае толькі дадатковую функцыю, дырыжор знаходзіцца ў Крамлі. Нашы суседзі з Усходу хацелі б запаліць яшчэ большую лямпачку Ільіча – і ім пляваць на ўсіх. Хай Беларусь задумаецца, колькі каштуе сыр у пастцы», – прыводзіць кампанія словы былога прэзідэнта Літвы.

Ён таксама адзначыў, што пуск БелАЭС – гэта апошняе скрыжаванне для Беларусі – застацца незалежнай ці растварыцца ў Расеі.

«Яна была запланаваная як спосаб паглынуць Беларусь і як спосаб пагражаць Захаду. Ён павінен разумець, што перамагчы ў гэтым Астравецкім покеры немагчыма. Ніякіх сумневаў з нагоды суседа з Усходу няма. Дык лепш ператасаваць карты і раздаць іх зноўку», – канстатаваў Ландсбергіс.

Палітык дадаў, што абараняючыся ад будаўніцтва БелАЭС, Літва тым самым абараняе незалежнасць Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках