28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індэкс даляра ЗША дасягнуў найлепшых паказнікаў з 2015 года

1
Індэкс даляра ЗША дасягнуў найлепшых паказнікаў з 2015 года

Што гэта азначае для сусветных рынкаў?

Амерыканскі даляр прадэманстраваў самыя лепшыя паказнікі на пачатак года за апошнія пяць гадоў у параўнанні з іншымі валютамі свету, паведамляе Bloomberg (пераклад – РБК).

Рэйтынг агенцтва Dollar Spot Index адсочвае дынаміку курсу даляра ў адносінах да 10 іншых валютаў, якія важныя з пункту гледжання гандлю і ліквіднасці: еўраў, японскіх енаў, брытанскіх фунтаў, канадскіх і аўстралійскіх даляраў, швэйцарскіх франкаў, кітайскіх юаняў, індыйскіх рупій, мексіканскіх песа і паўднёвакарэйскіх вон.

Bloomberg адзначае, што даляр вырас у кошце насуперак прагнозам аналітыкаў. З канца снежня ягоны індэкс умацаваўся на 1,9% сярод іншага таму, што інвестары пастанавілі не рабіць рызыкоўных укладанняў на фоне распаўсюджвання кітайскага каронавірусу. Акрамя таго, валюта ўмацавалася праз стабільныя эканамічныя паказнікі ЗША і прыбытковасць амерыканскіх аблігацый, кошт якіх застаецца высокім, нягледзячы на зніжэнне адсоткавых ставак.

У пачатку 2015 года індэкс даляра ў рэйтынгу Bloomberg Dollar Spot Index вырас на 2,79%, але цягам наступных гадоў курс прадаўжаў падаць. Найбольш моцны абвал гадавога старту валюты агенцтва фіксуе ў 2018 годзе, тады даляр упаў амаль на 4%.

Аналітык з Invesco Asset Management Арнаб Дас мяркуе, што паслабленне даляра магло б паўплываць на «аднаўленне» глабальнай эканомікі, а іншыя эксперты меркавалі, што рост курсу даляра вынікуе ўздым для эканомікі іншых краінаў. Аднак, як адзначае агенцтва, сітуацыя вакол кітайскага вірусу ўдарыла па сыравінных рынках і адбілася на курсе валютаў, якія залежаць ад гэтай сферы (напрыклад, нарвежскай кроны і аўстралійскага даляра).

Bloomberg таксама паказвае, што ў адносінах да даляра еўра апусціўся да самага нізкага паказніка цягам амаль трох гадоў пасля таго, як статыстыка зафіксавала скарачэнне прамысловай вытворчасці ў ЕЗ і паслабленне эканомікі Нямеччыны. Аналітык Бэн Эманс з Medley Global Advisors мяркуе, што ў найбліжэйшыя гады прадукцыйнасць і інвестыцыі будуць знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні. Эманс дадае, што слабыя перспектывы росту эканомікі перашкодзяць Цэнтральнаму банку падняць ключавую стаўку, чаму даляр у адносінах да еўра ўмацуецца мацней.

Да 16 лютага новым каронавірусам COVID-19 заразіліся ў агульнай колькасці 69 195 чалавек, паведамляе South China Morning Post. У Кітаі, паводле падлікаў Нацыянальнай камісіі аховы здароўя, колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання перавышае 68 тыс. Паводле Мінфіна КНР, на барацьбу з каронавірусам дзяржава выдаткавала прыкладна $ 10,3 млрд. Праз распаўсюджванне захворвання кошты на нафту абрынуліся мацней, чым у перыяд выбліскаў свінога і птушынага грыпу. Пры найбольш вострай фазе развіцця сітуацыі з каронавірусам кошты на нафту ўпалі на 17%, ніжэй за гэты паказнік кошт паліва падаў толькі ў лютым – сакавіку 2003 года ў разгар атыповай пнеўманіі (цяжкага вострага рэспіраторнага сіндрому (SARS).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках