28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія комікі жорстка высмеялі Мядзведзева і ягонага пераемніка

8
Расейскія комікі жорстка высмеялі Мядзведзева і ягонага пераемніка

У сеціве з'явілася відэа.

Расейская каманда КВЗ "Зборная Татнафты" паказала пародыю на новага прэм'ер-міністра Расеі Міхаіла Мішусціна, пажартаваў пра ягоныя здольнасці і параўнаўшы з папярэднікам Дзмітрыем Мядзведзевым, піша apostrophe.ua.

Відэа выступу апублікавалі ў YouTube.

Нумар прадэманстравалі ў рамках першай гульні сезону Найвышэйшай лігі КВЗ. Удзельнік каманды, загрымаваны пад Мішусціна, выйшаў на сцэну пад песню Рыгора Лепса "Я шчаслівы". "Прэм'ер" патлумачыў, што і раней хадзіў шчаслівы, бо кіраваў падатковай.

"У нас з вамі шмат агульнага. Вы ў мінулым годзе сталі другімі, а я ў гэтым стаў другім", – звярнуўся ён да КВЗэншчыкаў, пажартаваўшы, што з першым месцам такое супадзенне не пройдзе.

Пры гэтым "Мішусцін" адмовіўся спяваць або танчыць на сцэне, патлумачыўшы, што не надта ўмее гэта рабіць.

"А вось у Дзмітрыя Анатольевіча атрымлівалася", – упікнуў яго адзін з удзельнікаў каманды.

"Прэм'ер" на гэта адказаў: "Калі б у Дзмітрыя Анатольевіча атрымлівалася, мяне б не прызначылі".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках