28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Літвы: Сёння святкуем ажыццяўленне прыгожай мары

5
Прэзідэнт Літвы: Сёння святкуем ажыццяўленне прыгожай мары
ФОТА: DELFI.LT

У Вільні адбылося традыцыйнае шэсце да Дня аднаўлення дзяржаўнасці.

У дзень 102-й гадавіны аднаўлення дзяржаўнасці прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што мы абавязаныя забяспечыць аднолькава даступную адукацыю ўсім дзецям Літвы, піша delfi.lt.

"Мы не можам раскідвацца талентамі, калі хочам больш светлай будучыні для дзяржавы. Мы абавязаныя зрабіць адукацыю сацыяльна справядлівай і даступнай усім дзецям Літвы, дзе б яны ні жылі", – сказаў на святочнай цырымоніі ўзняцця сцягоў трох краінаў Балтыі Гітанас Наўседа.

ФОТА: DELFI.LT

"Ва ўсіх сферах, ад дашкольнай да вышэйшай адукацыі, мы павінны арыентавацца на максімальна магчымы прагрэс, паколькі толькі так мы выгадуем новае пакаленне свабодных і незалежных творцаў, бо дзяржава ствараецца не дзеля аднаго кароткатэрміновага імгнення, а на шматлікія стагоддзі, гэты працэс ніколі не спыняецца", – дадаў ён.

Наўседа таксама сказаў, што будучыня дзяцей Літвы будзе залежаць ад таго, як сістэма адукацыі краіны зможа прыстасавацца да вятроў XXI стагоддзя.

ФОТА: DELFI.LT

"Далейшы росквіт свабоднага грамадства не аддзельны ад таго, якія каштоўнасці і якія ўражанні мы перадамо будучым пакаленням. Без адукацыі і прагрэсу ў навуцы мы не створым моцную эканоміку. Свежых і арыгінальных ідэй у нас не будзе без моцнай і жыццяздольнай акадэмічнай супольнасці", – сказаў прэзідэнт.

ФОТА: DELFI.LT

"Сёння мы святкуем ажыццяўленне прыгожай мары", – сказаў, вітаючы прысутных, кіраўнік краіны.

16 лютага 1918 года ў Вільні Рада Літвы абвесціла пра аднаўленне незалежнай Літоўскай дзяржавы.

ФОТА: DELFI.LT
ФОТА: DELFI.LT
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках