28 траўня 2020, Чацвер, 4:32
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швейцарыі асудзілі расейскага шпіёна

2
У Швейцарыі асудзілі расейскага шпіёна

Ён шпіёніў у Жэневе за расейскімі дысідэнтамі і алігархамі.

Швейцарыя асудзіла расейскага шпіёна, супрацоўніка Службы замежнай разведкі Расейскай Федэрацыі, які ў Жэневе шпіёніў за расейскімі дысідэнтамі і алігархамі. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на SonntagsZeitung.

Як адзначае выданне, пра гэтую справу дагэтуль нічога не было вядома, «але і цяпер, пасля вынясення абвінаваўчага прысуду, яна застаецца загадкавай».

У пачатку гэтага года федэральная пракуратура Швейцарыі асудзіла абвінавачанага ў рамках так званага «судовага загаду», гэта значыць без публічнага працэсу, да шасці месяцаў зняволення за ажыццяўленне незаконнай палітычнай выведкі. І з улікам тэрміну папярэдняга зняволення мужчыну адразу адпусцілі.

Выданне адзначае, што рэкордна кароткі час следства і мяккае пакаранне паказвае, што «прадстаўнікі юстыцыі хацелі закрыць справу як мага хутчэй, каб незаўважна пазбавіцца ад такой дыпламатычна далікатнай справы».

Паводле звестак СМІ, федэральная пракуратура Швейцарыі спрабавала захаваць у таямніцы як мага больш дэталяў справы. Так, у матэрыялах справы чорным колерам закрэслена, у тым ліку, нацыянальнасць асуджанага шпіёна і назва спецслужбы, на якую ён працаваў. Імёны тых, за кім сачыў расейскі шпіён, таксама трымаюць у сакрэце.

У публікацыі сцвярджаецца, што асуджаны быў расейцам.

«Ён працаваў на расейскую службу замежнай разведкі СВР». Як доказная база следчым служылі паведамленні на смартфонах шпіёна. Яго задачай было з дапамогай беспілотніка і камеры шпіёніць за сваімі ж суайчыннікамі ў Жэневе, хутчэй за ўсё, дысідэнтамі і алігархамі, якія трапілі ў няміласць Крамля», - гаворыцца ў артыкуле.

У швейцарскіх спецслужбах, МЗС, пракуратуры і паліцыі не сталі афіцыйна каментаваць справу. Таксама ў амбасадзе РФ у Швейцарыі заявілі, што ім «нічога не вядома пра гэтую справу».

Паводле звестак выдання, 27 студзеня мінулага года паліцэйскія спынілі ў Жэневе аднаго мужчыну і «хутка зразумелі, што з ім нешта не так».

«Італьянскія нумарныя знакі на яго Range Rover Vogue былі фальшывымі. У яго не было дзейнага дакумента аб рэгістрацыі транспартнага сродку, аўтамабільнай страхоўкі - затое мужчына меў дакументы, выдадзеныя на розныя імёны. У яго сумцы было шэсць тэлефонаў, адзін беспілотнік, адна камера Canon і ноўтбук. Да справы далучылася федэральная пракуратура. Праз некалькі месяцаў следчыя прыйшлі да высновы, што чалавек, які ім трапіўся, з'яўляецца шпіёнам», - адзначаецца ў матэрыяле.