2 траўня 2024, Чацвер, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Toyota Corolla стала самым папулярным аўтамабілем 2019 года

3
Toyota Corolla стала самым папулярным аўтамабілем 2019 года
Иллюстрационное фото

Якія яшчэ мадэлі ўвайшлі ў топ продажаў?

Агенцтва Focus2Move агучыла спіс самых прадаваных у свеце аўтамабіляў летась. Ужо каторы год запар самым прадаваным аўтамабілем планеты застаецца Toyota Corolla.

Вынік «японца» ў 2019 годзе - 1 236 380 прададзеных асобнікаў (попыт на мадэль у параўнанні з пазамінулым годам павялічыўся на 4,1%). На другім месцы сярод сусветных бэстсэлераў размясцілася сямейства пікапаў Ford F-Series (1 070 234 аўто), а замыкае тройку лідаараў яшчэ адна Toyota - красовер RAV4, продажы якога выраслі на 11,7% - да амаль 932 тысяч адзінак. У топ-10 патрапілі таксама Honda Civic і CR-V, Volkswagen Tiguan, Ram Pick-up, Toyota Camry, Volkswagen Golf і Chevrolet Silverado.

Што да рынку новых аўтамабіляў, то ў 2019 годзе ён прадэманстраваў падзенне на 4,4%: ва ўсім свеце, паводле падлікаў аналітыкаў з LMC Automotive, рэалізавана 90,3 мільёна аўтамабіляў. Адным з галоўных чыннікаў зніжэння продажаў экспэрты называюць запаволенне тэмпаў росту кітайскай эканомікі.

Сярод аўтамабільных канцэрнаў найлепшы паказчык у 2019 годзе зноў у Volkswagen, які змог прадаць 10,97 мільёна аўтамабіляў (прырост 1,3% у параўнанні з 2018 годам), прычым гэта з улікам продажаў грузавых марак MAN і Scania. На другім месцы Toyota з вынікам 10,74 мільёна аўто (+1,4%), у тым ліку прадукцыю даччыных брэндаў Lexus і Daihatsu, а таксама грузавікі Hino. Трэцім аўтавытворцам у свеце, з папярэдніх звестак, стаў альянс Renault-Nissan-Mitsubishi, які рэалізаваў 10,29 мільёна аўтамабіляў. Канцэрны General Motors, Ford і FCA, у снежні мінулага года дамовіліся аб аб'яднанні з французскай PSA Group, звестак аб продажах пакуль не давалі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках