Відэафакт: У кіеўскім аэрапорце расейскім прапагандыстам забаранілі ўезд у краіну
10- 21.02.2020, 18:50
- 17,815
У Кіеве яны хацелі чытаць трэнінгі і лекцыі аб тым, як маніпуляваць людзьмі.
Ва Украіну не пусцілі траіх расейскіх прапагандыстаў, якія прыляцелі ў Кіеў чытаць трэнінгі і лекцыі аб тым, як маніпуляваць людзьмі ў СМІ і сацсетках, піша apostrophe.ua.
Так, у краіну не пусцілі спецыяліста ў пытаннях інфармацыйнай і кібервайны Дзмітрыя Сідорына, які чытаў лекцыі ў акупаваным Крыме.
Таксама ва ўездзе адмовілі «СММ-трэнеру» Андрэю Фральчанкову, які незаконна наведваў акупаваны Крым., А таксама рэдактарцы службы кантэнту забароненага ва Украіне пошукавіка «Яндэкс» Кацярыне Дзяменцьевай.
Ва Украіну прапагандыстаў запрасіла «Школа прадпрымальніцтва і камунікацый». Усім тром забаронены ўезд ва Украіну на 3 гады.