Фотафакт: Сутыкненне Пуціна з Эрдаганам высмеялі карыкатурай
8- 21.02.2020, 20:00
- 21,538
Карыкатуру апублікаваў вядомы расейскі мастак - Сяргей Ёлкін.
Вядомы расейскі мастак-карыкатурыст Сяргей Ёлкін адрэагаваў у новай карыкатуры на баі ў Сірыі, у якіх удзельнічаюць у тым ліку войскі Расеі і Турцыі.
Малюнак быў апублікаваны ў Telegram-канале мастака, піша apostrophe.ua.
Ёлкін адлюстраваў уяўную размову прэзідэнта Расеі Пуціна і кіраўніка Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.
«Выбірай - або вайна, або памідоры!», - гнеўна заяўляе Пуцін Эрдагану.
Нагадаем, сотні грузавікоў з Турцыі, якія перавозяць больш за пяць тысяч тон памідораў, больш за тыдзень стаялі на мяжы Украіны з Расеяй. Гэта адбылося праз затрымкі па абяцаным павелічэнні квот на ўвоз турэцкіх памідораў у Расею. Як падазраюць, гэта звязана менавіта з абвастрэннем у стасунках Стамбула і Масквы праз Сірыю.