24 красавiка 2024, Серада, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам на продаж выставілі двухпавярховае лецішча ганаровага консула Казахстана

4
Пад Менскам на продаж выставілі двухпавярховае лецішча ганаровага консула Казахстана

Прычына - запазычанасці Чэрмена Шаканава.

Праз запазычанасці дзяржава выставіла на аўкцыён двухпавярховае лецішча ганаровага консула Казахстана ў Беларусі, бізнэсоўца Чэрмена Шаканава. Абвестка пра таргі апублікаваная на e-auction.by, паведамляе tut.by.

Двухпавярховы дом размешчаны ў садовым таварыстве «Журавінка» ў Сілічах. Агульная плошча лецішча - 114 квадратных метраў. На дом з лета 2016 года накладзены арышт. Таргі прызначаныя на 11 сакавіка. Пачатковы кошт - 111 тысяч рублёў.

Уладальнік дома і даўжнік - грамадзянін Беларусі, бізнэсовец Чэрмен Шаканаў. З пачатку 2011 года ён з'яўляецца ганаровым консулам Казахстана ў нашай краіне. Як правіла, ганаровымі консуламі становяцца як раз бізнэсоўцы, каб наладжваць эканамічныя сувязі паміж дзвюма дзяржавамі.

ЧЭРМЕН ШАКАНАЎ - КРАЙНІ СПРАВА

Што за бізнэс у Чэрмен Шаканава

Як гаворыцца на сайце консула, Шаканаў з 1994 года і да сённяшняга дня з'яўляецца заснавальнікам і гендырэктарам ПГУП «Фрэліэйсэксім». Адзначым, што цяпер ТАА «Фрэліэйсэксім» знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі і яе маёмасць распрадаецца. Ці звязаныя гэтыя кампаніі - пытанне адкрытае.

Першапачаткова ПГУП «Фрэліэйсэксім» займала адну з лідзіруючых пазіцый у Беларусі па імпарту, экспарту і аптовым гандлі свежамарожанай рыбай і морапрадуктамі.

А з 2008 года ПГУП «Фрэліэйсэксім» актыўна занялося будаўніцтвам. Кампанія (не без праблем) будавала гандлёвы цэнтр на вуліцы Алібегава і бізнэс-цэнтр з рэстарацыяй і пабам на вуліцы Лабанка ў Менску. Акрамя таго, «Фрэліэйсэксім» будавала ВК на вуліцы Кальцова, але ў выніку змагла стварыць там толькі адзін дом, які нейкі час быў даўгабудам. Але самым галоўным будаўнічым праектам Шаканава стаў новы будынак пасольства Казахстана ў Беларусі недалёка ад Палаца незалежнасці.

ФОТА: АЛЯКСАНДР ВАСЮКОВІЧ

Яшчэ адным праектам Шаканава быў гандлёвы дом «Менск - Астана» ў Казахстане. Галоўны кірунак дзейнасці - экспарт і імпарт тавараў і паслуг з Беларусі ў Казахстан і, наадварот, з Казахстана ў Беларусь.

Бізнэсовец аказваў падтрымку дзіцячым дамам і Беларускай праваслаўнай царкве. Яшчэ адна слабасць Чэрмен Шаканава - рок-музыка. У канцы 90-х ён гастраляваў разам з Алегам Спіцыным.

Потым бізнэсоўца спасцігла творчая апатыя, і ён на 14 гадоў закінуў гітару. Каля чатырох гадоў таму Шаканаў стварыў свой гурт «Чэрмен», запісаў новы альбом і выступіў з шэрагам канцэртаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках