26 верасня 2020, Субота, 11:50
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Што рабіцьме Міністэрства аховы здароўя, калі ў Беларусь прыйдзе каранавірус?

75
Што рабіцьме Міністэрства аховы здароўя, калі ў Беларусь прыйдзе каранавірус?
Фото: телеграм-канал Nexta

Закрытасць міністэрства насцярожвае.

На момант публікацыі гэтага матэрыялу колькасць інфікаваных каранавірусам у свеце дасягнула 80 тысяч чалавек. Захворванне даволі хуткімі тэмпамі крочыць па Еўропе. У Італіі ад віруса COVID-19 памерлі чатыры чалавекі. Моцныя асяродкі захворвання назіраюцца ў Паўднёвай Карэі і Іране. Ці варта беларусам баяцца COVID-19? Ці гатовая наша медыцына да новых выклікаў? Cітуацыю на ўмовах ананімнасці сайту Charter97.org пракаментаваў лекар-інфекцыяніст з Менска:

- Хачу адзначыць, што ў сітуацыі з каранавірусам даволі вялікую ролю адыгралі СМІ і сацыяльныя сеткі. Вельмі мала гаворыцца пра тое, што колькасць ачунялых у некалькі разоў перавышае колькасць людзей, якія памерлі ад інфекцыі. Таксама нядобрасумленныя людзі, якія не маюць дачынення да медыцыны, маніпулююць фактамі і кажуць пра «тэорыі змовы». Мая парада - не паддавацца паніцы. У гісторыі было шмат розных пандэмій, але ўзровень сучаснай медыцыны дастаткова высокі, каб знайсці панацэю ад гэтай хваробы.

Што да гатоўнасці беларускай медыцыны да таго, каб супрацьстаяць каранавірусу - асцярогу выклікае адкрытая мяжа з РФ, а таксама закрытасць нашага міністэрства аховы здароўя. Так, Расея забараніла ўезд у краіну грамадзян Кітая, нейкія бачныя меры засцярогі існуюць, але мы цудоўна ведаем, што калі там сёння адбудзецца ўспышка інфекцыі - улады будуць маўчаць да апошняга. Такая ж сітуацыя і з нашым міністэрствам.

Безумоўна, губляць галаву не трэба. Дырэктыўнай пагрозы на сёння няма, але раю больш спадзявацца на сябе, умацоўваць імунітэт. Практыка паказвае, што смяротныя зыходы назіраліся ў людзей з аслабленым імунітэтам, якія пакутуюць на іншыя захворванні.