2 траўня 2024, Чацвер, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская біятланістка Паўлава: У Раўбічах умовы максімальна некамфортныя

1
Расейская біятланістка Паўлава: У Раўбічах умовы максімальна некамфортныя
ЯЎГЕНІЯ ПАЎЛАВА
ФОТА: РІА НОВОСТИ/АЛЯКСЕЙ ФІЛІПАЎ

Пад расталым снегам ляжыць асфальт.

Расейская біятланістка Яўгенія Паўлава распавяла sport.tut.by пра ўмовы, у якіх спартоўцы спаборнічаюць на чэмпіянаце Еўропы ў Раўбічах.

- За ўчарашнюю ноч траса вельмі моцна разбілася і снег растаў. На дальняй пятлі наогул немагчыма змагацца. Проста па калена правальваешся. Лыжы не трымаюць, сыходзяць у снег, і ты не можаш нічога зрабіць. Лягчэй зняць іх і бегчы побач па траве. Напэўна, гэта было б больш эфектыўна (усміхаецца).

- Гэта значыць, на вашыя прагнозы, траса ў астатнія дні будзе станавіцца толькі горшай?

- Так. Хіба што падмарозіць ледзь-ледзь. Але гэта таксама ненадоўга. Тут блізу 300 спартоўцаў. Уявіце, што кожны праедзе па гэтай трасе. Сёння стан быў дрэнны ўжо на старце.

- Можаце параўнаць трасу ў Раўбічах з нейкай іншай, на якой вам даводзілася выступаць?

- Тут умовы, напэўна, максімальна некамфортныя. Так, [натуральнага] снегу няма нідзе. Але ў Раўбічы яго прывезлі, насыпалі, а зрабіць нічога не могуць. У Цюмені хоць бы ёсць лядоўня, што падмарожвае знізу. А тут пад снегам проста асфальт. Натуральна, што снег растае.

Але дзякуй арганізатарам за вельмі вялікую праведзеную працаёмкую працу і шанец выступаць. Мы ўсе тут у аднолькавых умовах, так што змагаемся, - сказала Паўлава.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках