2 траўня 2024, Чацвер, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі Асада і Пуціна патрапілі пад магутны ўдар Турцыі і панеслі вялікія страты

Войскі Асада і Пуціна патрапілі пад магутны ўдар Турцыі і панеслі вялікія страты
Фото: Reuters

Расейскі Генштаб традыцыйна маўчыць.

Міністэрства абароны Турцыі заявіла, што сірыйскія войскі Башара Асада і расейскія найміты зноў пайшлі на правакацыю, забіўшы аднаго турэцкага вайскоўца і яшчэ двух параніўшы, аднак атрымалі годны адказ.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Адзначаецца, што сірыйскія ўрадавыя сілы пацярпелі ад нападу ў рэгіёне, куды Турцыя накіравала тысячы вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі для падтрымкі апазіцыйных войскаў.

Паводле словаў турэцкага журналіста Саміра Бабааглу, УС Турцыі ліквідавалі больш за 50 салдатаў арміі Асада, знішчаныя 8 танкаў, 4 БТР, 5 гаўбіцаў і 2 ракетныя ўстаноўкі спаборніка. Афіцыйнага пацверджання пакуль не паступала.

Акрамя таго, у сетцы з'явіліся новыя відэа і фота баёў. На кадрах відаць, як турэцкія вайскоўцы разграмілі ЗРПК Панцыр-С1. У Расеі пра страты традыцыйна маўчаць.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках