11 траўня 2024, Субота, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіўся самы танны электрамабіль у свеце

26
З'явіўся самы танны электрамабіль у свеце

Ён падобны на пральную машыну.

Французскі аўтавытворца Citroën прадставіў самы танны ў свеце электрамабіль пад назвай Ami. Ён можа развіць хуткасць да 45 км/гадзіну і, як адзначае тэлеканал CNN, «падобны на пральную машыну», піша «Хайтек».

Для эканоміі Ami спраектавалі з выкарыстаннем як мага меншай колькасці ўнікальных дэталяў. Напрыклад, часткі кузава, якія выкарыстоўваюцца для пярэдняй часткі, дакладна такія ж, як і ў задняй часткі. Акрамя таго, правыя дзверы дакладна такія ж, як і левыя. Гэта дазваляе кампаніі ўстанавіць на яго мінімальна магчымы кошт.

Пры гэтым электрамабіль сілкуецца ад шасцікілаватнага электрарухавіка. З гэтай прычыны Ami афіцыйна ўважаецца за квадрацыкл, таму можа кіравацца з узросту 14 гадоў у Францыі ці з 16 гадоў у многіх іншых еўрапейскіх краінах без пасведчання кіроўцы.

Бо гэта лёгкі аўтамабіль з невялікім акумулятарам, прызначаным у асноўным для выкарыстання ў гарадах, максімальная далёкасць паездак на Ami складае ўсяго блізу 70 км. Аднак, з іншага боку, яго можна цалкам зарадзіць за тры гадзіны з дапамогай звычайнай разеткі.

Прадстаўнікі французскага брэнда падкрэслілі, што аўтамабіль разлічаны на эксплуатацыю ў гарадскіх умовах. Але некаторыя спецыялісты заяўляюць, што пакуль незразумела, як будзе паводзіць сябе электракар пры штодзённай эксплуатацыі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках