5 траўня 2024, Нядзеля, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь даведалася пра спаборнікаў у футбольнай Лізе нацый

2
Беларусь даведалася пра спаборнікаў у футбольнай Лізе нацый
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: MAXIM MALINOVSKY/AFP/GETTY IMAGES

Лёсаванне прайшло ў Амстэрдаме.

3 сакавіка ў Амстэрдаме прайшло лёсаванне групавой стадыі Лігі нацый 2020/2021.

55 нацыянальных каманд Еўропы згуляюць у чатырох лігах - A, B, C і D - у залежнасці ад выступаў у Лізе нацый 2018/19 паведамляе «Трибуна».

Каманда Беларусі знаходзілася ў другім кошыку Лігі С. Наша каманда атрымала ў спаборнікаў

Ліга C:

Група 1: Азербайджан, Люксембург, Кіпр, Чарнагорыя

Група 2: Арменія, Эстонія, Паўночная Македонія, Грузія

Група 3: Малдова, Славенія, Косава, Грэцыя

Група 4: Казахстан, Літва, Беларусь, Албанія

Ліга A:

Група 1: Польшча, Боснія і Герцагавіна, Італія, Нідэрланды

Група 2: Ісландыя, Данія, Бельгія, Англія

Група 3: Харватыя, Швецыя, Францыя, Партугалія

Група 4: Нямеччына, Украіна, Гішпанія, Швейцарыя

Ліга B:

Група 1: Румынія, Паўночная Ірландыя, Нарвегія, Аўстрыя

Група 2: Ізраіль, Славакія, Шатландыя, Чэхія

Група 3: Вугоршчына, Турцыя, Сербія, Расея

Група 4: Балгарыя, Ірландыя, Фінляндыя, Уэльс

Ліга D:

Група 1: Фарэрскія выспы, Латвія, Андора, Мальта

Група 2: Гібралтар, Ліхтэнштэйн, Сан-Марына

Каманды ў групе згуляюць адзін з адным дома і ў гасцях. Пераможцы чатырох груп лігі А выйдуць у фінальную стадыю Лігі нацый (паўфіналы, матч за трэцяе месца і фінал), якая запланаваная на чэрвень 2021 года.

Апошнія месцы груп у лігах A і B апусцяцца лігай ніжэй. Пераможцы груп у лігах B, C і D паднімуцца лігай вышэй.

Матчы групавога этапу пройдуць з 3 верасня 2020 года да 17 лістапада 2020-га.

Сустрэчы фінальнай стадыі адбудуцца 2, 3 і 6 чэрвеня 2021 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках