5 траўня 2024, Нядзеля, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Супераўторак» у ЗША: улады заклікалі ўдзельнікаў праймерыз асцерагацца замежнага ўмяшання

1
«Супераўторак» у ЗША: улады заклікалі ўдзельнікаў праймерыз асцерагацца замежнага ўмяшання
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

3 сакавіка першасныя выбары ў ЗША пройдуць у 14 штатах.

Замежныя дзяржавы паспрабуюць паўплываць на ход унутрыпартыйных выбараў, якія пройдуць у 14 амерыканскіх штатах ў так званы супераўторак 3 сакавіка. Пра гэта гаворыцца ў звароце, які 2 сакавіка падпісалі дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампея, кіраўнік Пентагона Марк Эспер, генпракурор Уільям Бар і кіраўнікі ўсіх ведамстваў, якія ўваходзяць у выведвальную супольнасць, паведамляе gordonua.com.

Тэкст дакумента апублікаваў тэлеканал NBC News у Twitter.

«Амерыканцам варта асцерагацца таго, што замежныя гульцы працягваюць спробы паўплываць на грамадскае меркаванне і сфармаваць бачанне выбарцаў. У сацыяльных сетках яны распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю і прапаганду пра палітычны працэс і кандыдатаў, спадзеючыся выклікаць замяшанне і пасеяць сумненні ў нашай сістэме. Мы застаёмся ў поўнай гатоўнасці адказаць на любыя спробы сарваць выбарчы працэс 2020 года», - гаворыцца ў заяве.

Урад, сілавыя і выведвальныя структуры каардынуюць намаганні, каб супрацьстаяць замежнаму ўплыву, дадалі аўтары звароту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках