11 траўня 2024, Субота, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СААЗ: Беларусі трэба рыхтавацца да найгоршых сцэнарыяў

94
СААЗ: Беларусі трэба рыхтавацца да найгоршых сцэнарыяў

Беларускія ўлады павінны скасаваць усе масавыя мерапрыемствы.

Беларусь уваходзіць у новую фазу развіцця ўспышкі каранавірусу, заявіў кіраўнік місіі СААЗ Патрык О'Конар, якая працавала ў рэспубліцы, паведамляе «Інтэрфакс».

«Беларусь уваходзіць у новую фазу эвалюцыі ўспышкі каранавірусу. Сітуацыя выклікае неспакой і прадугледжвае ўжыванне новых захадаў», - сказаў Патрык О'Конар на брыфінгу паводле вынікаў працы місіі.

«Мы бачым рост захворвання ў Беларусі. Калі глядзім на крывую росту, то гэтая крывая атрымліваецца даволі крутой, па ўзыходзячай. Патрэбныя дадатковыя захады, каб згладзіць крывую», - адзначыў экспэрт.

Патрык О'Конар заявіў, што Беларусі трэба рыхтавацца да найгоршых сцэнараў. Таксама ён заклікаў да забароны ўсіх масавых мерапрыемстваў.

Спецыяліст падкрэсліў, што фізічнае дыстанцыяванне - гэта не самаізаляцыя, гэта адмова ад правядзення ўсіх спартовых і культурных мерапрыемстваў, пераход на выдаленае навучанне і зніжэнне неабавязковага перамяшчэння для груп высокай рызыкі - людзей сталага веку і людзей з хранічнымі захворваннямі.

Ён падкрэсліў, што «ўсе мерапрыемствы, якія прымаюцца ў Беларусі, уплываюць на Еўропу і на ўвесь свет».

Нагадаем, у Беларусі дагэтуль не ўведзены карантын і прадаўжаюцца масавыя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках