4 траўня 2024, Субота, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я заразілася COVID-19 у лякарні, тут захворвае процьма людзей!»

21
«Я заразілася COVID-19 у лякарні, тут захворвае процьма людзей!»
ФОТА: NN.BY

Крык душы беларускі, якую шпіталізавалі як кантакт другога ўзроўню.

«Я заразілася Covid-19 у лякарні. Тут захворвае процьма людзей!» - распавяла тэлеграм-каналу «Баста» дзяўчына, якую шпіталізавалі як кантакт другога ўзроўню і паклалі ў палату з людзьмі, у якіх заражэнне ўжо было пацверджанае. Яна папрасіла не называць ейнае імя.

- Зараз я знаходжуся ў гарадской лякарні №10, - кажа яна. - Паступіла сюды з кашлем, насмаркам і тэмпературай 37.1. Яна больш ні разу так і не падвысіцца. Хоць перад залічэннем у шпіталь рэнтген і кроў былі добрымі, прапанавалі ўсё ж легчы, бо «кантакт».

Са мной у палаце былі яшчэ чатыры жанчыны. Дзве з іх, мамай з дачкой, сказалі, што даглядалі мужчыну, які падхапіў каранавірус у лякарні хуткай медыцынскай дапамогі. Яны на пасту сказалі, што хутчэй за ўсё яны заражаныя, але іх праігнаравалі. Маўляў, няма мазка, няма доказаў.

Праз два дні гэтых жанчын у тэрміновым парадку забралі, нам так нічога не патлумачылі, мы проста засталіся гадаць што будзе далей. Праз пару гадзін забралі яшчэ двух жанчын з маёй палаты. Так і атрымалася, што за двое дні я магла атрымаць порцыю віруса ад чатырох заражаных чалавек.

Да таго, як мяне перавялі ў іншае аддзяленне, мне давялося ноч спаць адной. Палату нават не апрацавалі. Пасля перавялі ў іншую палату. Не паспелі засяліцца, як дваім жанчынам, якія там былі, патэлефанавалі з санстанцыі і паведамілі, што ў іх станоўчыя тэсты, пацверджаны каранавірус.

Пасля гэтага, на працягу пяці дзён я ляжала ў палаце з дзяўчатамі, у якіх былі адмоўныя тэсты. І толькі пасля гэтага я даведалася, што другі тэст пацвердзіў наяўнасць каранавіруса і ў мяне. Цяпер зноў перайшла ў крыло, у якім знаходзяцца такія ж, як я, тыя ў каго мазок даў станоўчы вынік.

Я заразілася ў лякарні! На жаль, тут няма выразнай сістэмы засялення людзей, у якіх невядомыя вынікі тэстаў. Захворвае процьма людзей ужо ў лякарні. Тут гэта выйшла з-пад кантролю, таму нават "чыстыя" зоны праз тыдзень-другі стануць «кавіднымі».

Наконт колькасці лекараў, якія заразіліся або заразяцца вірусам, нават казаць страшна.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках