19 траўня 2024, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеіст каманды Лукашэнкі сышоў на самаізаляцыю

28
Хакеіст каманды Лукашэнкі сышоў на самаізаляцыю
Фота: ctv.by

Раней ён здаў тэст на каранавірус.

Тэлеграм-канал Nexta паведаміў пра станоўчы тэст на каранавірус у вядомага беларускага хакеіста, цяпер гульца каманды прэзідэнта Дзмітрыя Мялешкі, піша tut.by. Ён пракаментаваў гэтую інфармацыю:

«Не ведаю, як з'явіліся такія звесткі, але каранавірусу ў мяне няма. Проста лёгкая прастуда. Так, я пастанавіў самаізалявацца, але гэта звязана з тым, што ў маёй жонкі анкалогія, таму мы стараемся ўсе рызыкі звесці да нуля. Здаў тэст і на COVID-19, але пакуль выніку няма», – сказаў Мялешка.

Жонка хакеіста Надзея Мялешка таксама паведаміла, што яе муж захварэў і пакуль знаходзіцца не дома.

«Муж захварэў і жыве пакуль асобна, каб мяне не заразіць, усё ж пасля хіміі імунітэт зусім слабы, небяспечна рызыкаваць», – напісала яна на сваёй Instagram старонцы.

Дзмітрый Мялешка правёў 372 матчы ў КХЛ за менскае «Дынама», набраўшы 105 (52+53) балаў. Ён дзевяць разоў гуляў за зборную Беларусі на чэмпіянатах свету, выступаў за нацыянальную каманду на Алімпіядзе-2010. Закончыў кар'еру ў 2017 годзе. Пасля гэтага выступае за каманду Лукашэнкі ў аматарскіх спаборніцтвах.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках