2 траўня 2024, Чацвер, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары назвалі тры незвычайныя сімптомы каранавіруса

3
Лекары назвалі тры незвычайныя сімптомы каранавіруса
ФОТА: УНІАН

Пра іх варта ведаць.

Каранавірус упэўнена крочыць па планеце і 2 красавіка.

Колькасць інфіцыраваных каранавірусам у свеце перавысіла мільён.

У многіх краінах падставай для звароту да лекара з'яўляюцца кашаль, абцяжаранае дыханне, ліхаманка.

Гэтыя праявы – тыповыя для каранавіруса. Аднак з ростам выпадкаў захворвання выяўляюцца і іншыя сімптомы. Яны менш распаўсюджаныя, таму з'яўленне аднаго з іх або нават некалькіх не ўважаецца за прыкмету каранавіруса. Але ведаць пра іх усё ж варта, піша nv.ua.

Сімптом № 1: Чырвоныя вочы

Маштабы распаўсюджвання Covid-19 у ЗША велізарныя, таму менавіта амерыканскім лекарам атрымалася прасачыць цікавую асаблівасць. У некаторых пацыентаў з пацверджаным каранавірусам назіралася пачырваненне склеры і кан’юктывіт. На думку Амерыканскай Асацыяцыі афтальмалогіі, гэта адбываецца праз кантакт віруснага аэразолю з вачыма. Вядома, што каранавірус можа трапіць у арганізм чалавека праз слізістую абалонку, таму разам з нашэннем маскі, частым мыццём рук і выкарыстаннем антысептыку спецыялісты рэкамендуюць адзяваць акуляры тым, хто знаходзіцца ў групе рызыкі.

ААС адзначае, што гэты сімптом назіраецца толькі ў 1-3% хворых Covid-19. Аднак на яго варта звярнуць увагу, калі ў чалавека ёсць хаця б адна з рэспіраторных праяў каранавіруса.

Сімптом № 2: Галавакружэнне

Нягледзячы на тое, што галавакружэнне не ўважаецца за асноўную прыкмету каранавіруса, згадкі пра яго ўсё ж ёсць. Напрыклад, у выпадку з 73-гадовай жыхаркай Тайланда. Таксама, раней «Новое время» ўзяло інтэрв'ю ў пацыента з Жытоміра, які захварэў на Covid-19. У ім мужчына распавёў, што адчуваў галавакружэнне ў пачатку хваробы.

Галавакружэнне суправаджае многія вірусныя хваробы: грып, ВРЗ, менінгіт, востры герпес і іншыя. Але ў перыяд пандэміі гэта з'ява можа назірацца і ў здаровых людзей, бо мае ў ліку іншых і псіхалагічныя чыннікі: напрыклад, стрэс праз плынь негатыўнай інфармацыі, трывога за блізкіх, недасыпанне, адсутнасць фізічнай актыўнасці.

Сімптом № 3: Разлад стрававання і дыярэя

Раней сярод пацыентаў з цяжкай формай Covid-19 ужо фіксаваліся выпадкі дыярэі, млосць і ваніты. Аднак апошнія даследаванні, вынікі якіх апублікаваныя ў Амерыканскім часопісе гастраэнтэралогіі, кажуць аб частых разладах стрававальнага тракту ў хворых у лёгкай форме. З 200 пацыентаў клінікі Юніён Хоспітал ва Ухані амаль палова скардзілася на гэты сімптом. А ў 20% ён быў першай праявай хваробы.

На думку навукоўцаў, гэта адкрыццё дазволіць пашырыць дыягностыку, выявіўшы захворванне ў людзей, якія не маюць асноўных сімптомаў Covid-19.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках