15 лiпеня 2020, Серада, 11:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У офісным будынку ў цэнтры Масквы адбыўся выбух

У офісным будынку ў цэнтры Масквы адбыўся выбух
ФОТА: ВАЛЕРЫЙ ШАРЫФУЛІН/ТАСС

Насупраць бізнэс-цэнтра знаходзіцца амбасада Славаччыны ў РФ.

У будынку бізнэс-цэнтра на 2-й Брэсцкай вуліцы ў цэнтры Масквы ўдзень 9 красавіка адбыўся выбух. Са слоў крыніц, гэта здарылася на 8-м паверсе будынка: насупраць бізнэс-цэнтра знаходзіцца амбасада Славаччыны ў РФ, паведамляе currenttime.tv.

Прычыны выбуху пакуль невядомыя. Крыніца ТАСС у органах МНС паведаміла, што ён адбыўся ў бойлернай. Паводле інфармацыі відавочцаў, на месцы ўспыхнуў невялікі пажар, але яго хутка патушылі.