11 жнiўня 2026, aўторак, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейская ЦРБ запоўненая пацыентамі з «пнеўманіяй»

3
Берасцейская ЦРБ запоўненая пацыентамі з «пнеўманіяй»
Фота: hospital.cis.by

Жыхароў горада з падазрэннем на COVID-19 шпіталізуюць выбарачна, бо няма месцаў.

Берасцейская цэнтральная гарадская лякарня запоўненая пацыентамі з «пнеўманіяй». Жыхароў горада з падазрэннем на COVID-19 шпіталізуюць выбарачна, бо няма месцаў, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Уся Берасцейская цэнтральная гарадская лякарня, акрамя аддзялення афтальмалогіі, забітая пнеўманіяй, - піша чытач. - Маскі аднаразовыя і касцюмы мыюць, бо іншых няма.

Спонсары прывезлі абеды, якія ўсе сышлі ў адміністрацыю. Прывезлі маскі, якія таксама сышлі ў адміністрацыю. Медсёстрам выдаюць па адной масцы на дзень.

Чатыры медсястры звольніліся праз такое стаўленне. Проста кідаюць заяву на стол і сыходзяць.

Тэлефанаваў сёння ў абласную ўправу аховы здароўя. Там сказалі, што сродкаў абароны дастаткова, паабяцалі разабрацца. Намеснік начальніка ўправы вельмі здзівіўся. Нават пры мне камусьці патэлефанаваў і яшчэ больш здзівіўся.

Жыхароў горада з падазрэннем на Covid-19 шпіталізуюць выбарачна, бо няма месцаў».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках