4 траўня 2024, Субота, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя адмовілася ад расейскага газу

19
Турцыя адмовілася ад расейскага газу

«Турэцкі струмень» паўтарае лёс «Паўночнага струменя-2».

Трубаправод «Турэцкі струмень», які каштаваў 7 млрд еўраў, відавочна, ідзе да таго, каб падзяліць сумны лёс «Паўночнага струменя-2».

На фоне эканамічнага крызісу і пахаладання стасункаў з Масквой, што выліліся ў канфлікты з расейскімі вайскоўцамі ў Сірыі і наймітамі ЧВК «Вагнера» у Лібіі, Турцыя рэзка скарачае закупкі расейскага газу, піша finanz.ru.

Па выніках сакавіка пастаўкі «Газпрама» дзяржаўнай Botas і незалежным турэцкім аператарам знізіліся ў 7 разоў, да 210 млн кубаметраў, вынікае з апублікаваных у аўторак звестак Федэральнай мытнай службы.

У параўнанні з 2018 годам падзенне стала больш чым 14-разовым: тады за першы квартал Турцыя набыла 8,8 млрд кубоў (2,93 млрд у сярэднім за месяц).

Некалі Турцыя займала другое месца сярод найбуйнейшых кліентаў «Газпрама», цяпер адкацілася ў другі дзясятак, закупіўшы газу амаль столькі ж, колькі Арменія (193 млн кубаметраў), і менш, чым, напрыклад Літва (272 млн).

Расейскі газ Турцыя замяняе звадкаваным. Як адзначае Platts, у снежні мінулага года дзяржаўная Botas правяла тэндар на закупку 30 партый ЗПГ з пастаўкай да сакавіка 2020 года, а месяцам раней - яшчэ на 70 партый з адгрузкай ў 2020-23 гады.

Па выніках мінулага года Турцыя на 13% павялічыла імпарт ЗПГ, да 9,1 млн тон. Найбуйнейшымі пастаўшчыкамі сталі Алжыр (4,3 млн тон), Катар (за 1,8 млн), Нігерыя (за 1,8 млн) і ЗША.

Пастаўкі «Газпрама» на турэцкі рынак за мінулы год упалі на 35%, да 15 млрд кубаметраў - мінімуму больш чым за 10 гадоў. У выніку «Турэцкі струмень» і «Блакітны струмень» сумарнай магутнасцю 35 млрд кубоў засталіся паўпустыя. У сакавіку ж магутнасці двух газаправодаў (2,9 млрд кубоў за месяц) былі задзейнічаныя менш чым на 10%.

Турцыя плануе нарошчваць закупкі ЗПГ на спот-рынку, распавяла Reuters крыніца ў энэргетычнай галіне краіны. З гэтым, паводле яе слоў, была звязаная пастанова павялічыць час прафілактычных работ на «Блакітным струмені» ў траўні.

«Звадкаваны газ цяпер значна таннейшы за расейскі трубаправодны, таму паводзіны Турцыі маюць сэнс», - адзначае кіраўнік даследаванняў газавага рынку Rystad Energy Карлас Торэс Дыяс.

Паводле ягонай ацэнкі, пастаўкі «Газпрама» каштуюць Турцыі 6,5 даляра за млн БТЕ (брытанскіх цеплавых адзінак) супраць 1,5-2 даляра за ЗПГ.

Прыватныя турэцкія імпарцёры газу, якія маюць адкрытыя кантракты з «Газпрамам» да 2035-42 гадоў, каля двух гадоў парушаюць ўмовы «бяры або плаці», закупляючы менш абумоўленага аб'ёму, адзначае Platts.

Кантракт з дзяржаўнай Botas на 8 млрд кубаметраў на год мінае ў 2021 годзе, і ў Анкары маюць намер дамагацца цэнавых саступак ад «Газпрама». «Даступнасць таннага ЗПГ і зніжэнне попыту даюць сігнал нашым трубаправодным пастаўшчыкам, што ім неабходна праявіць гнуткасць», - заявіў 16 траўня намеснік міністра энэргетыкі Алпарслан Байрактар.

У «Газпраме» рыхтуюцца да далейшага пагаршэння сітуацыі на турэцкім кірунку. «падзенне у другім квартале будзе яшчэ глыбейшае», - сказала Reuters крыніца ў кампаніі.

Яна дадала, што агульнае падзенне паставак газу ў Еўропу дасягнула 19,2% за першы квартал. Са звестак ФМС, Нямеччына скараціла закупкі на 45% (2,67 млрд кубаметраў), Аўстрыя - на 25% (820 млн кубаметраў).

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках