26 красавiка 2024, Пятніца, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты параўналі ход рэформаў у першы год прэзідэнцтва Зяленскага і Парашэнкі

15
Экспэрты параўналі ход рэформаў у першы год прэзідэнцтва Зяленскага і Парашэнкі
Калаж: РБК-УКРАИНА

Інфаграфіка.

Пяты і шосты прэзідэнты Украіны ў першы год сваёй кадэнцыі сутыкнуліся з крызісамі, аднак Пятро Парашэнка ў пачатку свайго прэзідэнцтва больш эфектыўна працаваў над рэформамі ў краіне.

Пра гэта гаворыцца ў даследаванні незалежнай аналітычнай платформы VoxUkraine.

«У 2020 годзе сусветная пандэмія каранавіруса і карантынныя абмежаванні выклікалі медыцынскі і эканамічны крызіс. У 2014-2015 гадах крызіс ва Украіне быў лакальным, але не менш сур'ёзным: у 2014 годзе пачалося ўварванне РФ, баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны. Страта тэрыторый і прамысловасці, засяроджанай на іх, рост вайсковых выдаткаў, якія прывялі да падзенне ВУП і высокай інфляцыі. Эканамічны крызіс прымусіў новаабраны парламент VIII склікання прыняць шмат рэфарматарскіх законаў - пачатак 2015 года быў часам найвышэйшых значэнняў Індэкса рэформаў. Пасля ўвядзення «турбарэжыму» восенню 2019 года індэкс таксама крыху вырас», - адзначаюць аналітыкі.

У даследаванні адзначаецца, што былі прааналізаваныя перыяды, калі кожны з прэзідэнтаў атрымаў «новы» парламент і Кабінет міністраў.

«У Вярхоўнай Радзе VIII склікання прапрэзідэнцкая партыя «Слуга народа» атрымала 254 мандаты. Гэтага дастаткова, каб самастойна без падтрымкі іншых палітычных сілаў прымаць законы. У 2014 годзе Блок Пятра Парашэнкі атрымаў 132 мандаты, таму для фармавання парламенцкай большасці ён стварыў кааліцыю з партыямі «Народны фронт», «Самадапамога», Радыкальная партыя Алега Ляшко і «Бацькаўшчына» - у кааліцыю ўвайшло 302 народныя дэпутаты. З часам кааліцыя пачала распадацца, як і «монабольшасць», - адзначаюць даследнікі.

Паводле падлікаў экспэртаў, Парашэнка за год паспеў уключыцца ў 97 рэформаў (між іншым ён ініцыяваў 8 законаў і выдаў 3 рэфарматарскія ўказы), а Уладзімір Зяленскі - да 84 рэформ (ініцыяваў 11 рэфарматарскіх законаў).

ДЖЭРЭЛА: ІНДЭКС МАНІТОРЫНГУ РЭФОРМ, ПЕРЫЯД 2014/12/28 - 2015/09/16 ДЛЯ ПЯТРА ПАРАШЭНКІ І 2014/08/29 - 2020/05/03 ДЛЯ УЛАДЗІМІРА ЗЯЛЕНСКАГА

Ва ўсіх напрамках - кіравання, дзяржаўныя фінансы, манетарная сістэма, бізнэс-асяроддзе, энэргетыка - большы прагрэс адбыўся падчас кадэнцыі Пятра Парашэнкі, рэзюмуюць экспэрты VoxUkraine.

У сваю чаргу, экспэрты адзначаюць, што для рэформаў перш за ўсё патрэбна палітычная воля, тады ні вайна, ні каранавірус не стануць перашкодай на шляху развіцця дзяржавы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках