23 красавiка 2024, aўторак, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь зноў адмовіла Кыргызстану ў экстрадыцыі былога прэм'ера краіны

7
Беларусь зноў адмовіла Кыргызстану ў экстрадыцыі былога прэм'ера краіны
ДАНІЯР УСЕНАЎ
КРЫНІЦА: NAVINY.BY

У 2018 годзе Даніяр Усенаў заявіў, што ён памёр у 2013 годзе ў Малайзіі.

Беларусь зноў адмовілася экстрадаваць у Кыргызстан былога прэм'ер-міністра рэспублікі Даніяра Усенава. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор краіны Аткурбек Джамшытаў, паведамляе «Российская газета».

З ягоных слоў, суд у Беларусі наважыў, што экс-кіраўніка ўрада Кіргізіі пераследуюць праз палітычныя матывы.

Даніяр Усенаў у 2016-м быў прысуджаны на радзіме да пажыццёвага пазбаўлення волі паводле крымінальнай справы аб падзей 7 красавіка 2010-га, калі на цэнтральнай плошчы Бішкека загінула некалькі дзясяткаў чалавек.

Прысуд былому прэм'ер-міністру вынеслі завочна, бо да таго моманту ён пакінуў рэспубліку і збег, як мяркуюць праваахоўныя органы КР, спачатку ў Казахстан, потым у Беларусь.

Кыргызскі бок не першы раз звяртаецца з просьбай пра экстрадыцыю Даніяра Усенава, аднак увесь час атрымлівае адмову.

У 2018 годзе Усенаў заявіў, што ён памёр у 2013 годзе ў Малайзіі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках