10 траўня 2024, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганна Толчыкава: Такога ў Беларусі яшчэ ніколі не было!

1
Ганна Толчыкава: Такога ў Беларусі яшчэ ніколі не было!
ГАННА ТОЛЧЫКАВА

Правакацыя ў Гародні «ўзняла людзей з канапаў».

Сёння легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Ганна Толчыкава, лаўрэат прэміі Charter97.org выказалася на пікеце ў Менску:

«Мае асноўныя кандыдаты - Сяргей Ціханоўскі і Віктар Бабарыка.

Цяжка перадаць свае эмоцыі і захапленне: такога ніколі не было яшчэ ў Беларусі! Разлічваю на масавае абуджэнне людзей у гэтай кампаніі.

У Гародні ў дачыненні да Ціханоўскага адбылася абуральная правакацыя. Людзі сёння кажуць: Гародня нас падняла з канапы. Ну за каго нас трымаюць? Што нам хочуць скарміць? Ціханоўскі паводзіў сябе годна, а ўлада зрабіла велізарную памылку. Яны ўжо не ведаюць, што рабіць і робяць памылкі адну за другой. Гэта абурыла і падняло людзей».

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках