16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rzeczpospolita: Эканоміка Расеі на дне

2
Rzeczpospolita: Эканоміка Расеі на дне

Статыстычныя звесткі не пакідаюць сумненняў у тым, што эканамічны крызіс у Расеі пагоршыўся.

Расейская эканоміка аказалася на дне, памяншаецца вытворчасць і спажыванне. Польская газета Rzeczpospolita (пераклад - zn.ua) піша, што беспрацоўе сярод расейцаў дасягнула максімуму за апошнюю дэкаду. Падзенне прамысловай вытворчасці паскорылася ў паўтара разы, а спажыванне прадуктаў зменшылася на 20 адсоткаў, паслугі - на 40 адсоткаў. Пасажырскі транспарт практычна замёр, а даходы ад экспарту нафтавых і газавых кампаній сталі самымі нізкімі.

Май быў горшы за красавік для эканомікі РФ. Статыстычныя звесткі не пакідаюць сумненняў у тым, што эканамічны крызіс у Расеі паглыбіўся. Афіцыйна беспрацоўнымі заставаліся 2,14 мільёна грамадзян РФ.

У параўнанні з мінулым годам, прамысловая вытворчасць знізілася на дзесяць адсоткаў. Сярод найбольш пацярпелых галін - здабыча нафты (мінус 14,2 адсоткі) і газу (мінус 16,6 адсоткі). Цэны на вуглевадароды сталі гістарычна нізкімі.

Газета піша, што абарот гандлёвых сетак паменшыўся на 20 адсоткаў, а ў красавіку на 23 адсоткі). Пасажырскі транспарт упаў у глыбокую кому праз змяншэнне на 83 адсоткі. Грузавы транспарт знізіўся на 10 адсоткаў.

Праз крызіс зменшыліся і заробкі расейцаў. Хоць і ў параўнанні з мінулым годам сярэдні заробак вырас на адзін працэнт (49306 рублёў або 635,4 еўра), улічваючы інфляцыю, 70 мільёнаў працоўных расейцаў збяднелі на два адсоткі.

Паказчыкі заробку маглі б стаць яшчэ горшымі, але аднаразовыя вялікія выплаты ў найбуйнейшых канцэрнах у форме прэміі для ключавых мэнэджараў і рады дырэктараў трохі палепшылі паказчыкі.

У цёмнай карціне расейскай эканомікі адзіным прасветам стала сельская гаспадарка, што за некалькі месяцаў узрасла на тры адсоткі і сёння рост застаецца стабільным.

Мінэканомікі РФ кажа, што памяншэнне ВУП ужо другі месяц запар з'яўляецца двухзначным: у красавіку зніжэнне на 12 адсоткаў, у траўні - на 10,9 адсотка.

Паводле прагнозаў АПЕК, сёлета будзе назірацца найбуйнейшае ў гісторыі падзенне попыту нафты - да 6,8 млн барэляў у дзень, а ў красавіку падзенне складзе 20 млн барэляў у дзень. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы арганізацыі.

Як паведамлялася, краіны АПЕК+ узгаднілі ўмовы новага скарачэння здабычы, якое павінна выратаваць рынак ад новага абвалу коштаў нафты. Эксперты прагназуюць падзенне сусветнага попыту нафту ў красавіку праз пандэмію каранавіруса COVID-19, паводле розных ацэнках, попыт знізіцца ад 17 да 35%.

Экспарцёры дамовіліся знізіць здабычу з 1 траўня на 23% ці 10 млн барэляў у дзень - гэта блізу 10% дзённага сусветнага спажывання ў звычайны час.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках