28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музыка Грос пра ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах: Сорамна быць часткай усяго гэтага

2
Музыка Грос пра ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах: Сорамна быць часткай усяго гэтага
АЛЯКСЕЙ ГРОС
ФОТА: BELTA

Артыст звярнуўся да беларусаў.

Музыка Аляксей Грос, якому ўлады забаранілі браць удзел у афіцыйных мерапрыемствах праз ягоныя выказванні пра сітуацыю ў краіне, звярнуўся да сваіх падпісчыкам ў Інстаграме.

- Тэлевізар асвятляе гэта зусім па-іншаму, - кажа ён. - Я артыст, музыка, ні нейкі там аморфны, паўзучы кавалак...Звычайны чалавек, такі ж, як і вы, які любіць сваю краіну, хоча ганарыцца ёю.

Я гэта ўспрымаю, як плявок у іншых артыстаў, якім таксама патэлефанавалі, плявок у культуру. Для таго, каб знаходзіцца на такіх мерапрыемствах, неабавязкова быць прафесіяналам, трэба быць лаяльным. Каб быць лаяльным, трэба казаць, спяваць тое, што табе кажуць, не мець уласнага меркавання, быць аморфным, зручным...

Фу! Сорамна! Сорамна баяцца, сорамна не мець свайго меркавання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках