8 траўня 2024, Серада, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народ ужо стаў на дыбкі»: як у Бабруйску збіралі подпісы за перамены

20
«Народ ужо стаў на дыбкі»: як у Бабруйску збіралі подпісы за перамены
Фота: «Белсат»

Людзі прыйшлі на легальны пікет, нягледзячы на працоўны час.

У Бабруйску ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай праводзіць пікет для збору подпісаў. «Белсат» вёў стрым з легальнай акцыі.

Нягледзячы на працоўны час, людзі збіраліся на плошчы. Апытаныя журналістамі людзі кажуць, што гатовыя галасаваць за кожнага, акрамя Лукашэнкі. Бабруйцы дадаюць, што ставяць подпісы не толькі за Святлану Ціханоўскую:

«Я прыйшла аддаць свой голас усім кандыдатам. Каб была альтэрнатыва».

«Я збіраюся паставіць подпісы за ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў. Трэба нешта мяняць. Хто, калі не мы».

«Мы за ўсіх, акрамя Лукашэнкі. Не стае на жыццё, хочацца пакінуць нешта дзецям».

Людзі ідуць самі.

Жанчына з ініцыятыўнай групы Валерыя Цапкалы кажа, што за апошнюю гадзіну да яе падышлі блізу 15 чалавек, але большасць падпісваецца за Святлану Ціханоўскую.

«Няма ніводнага стала, дзе збіраюць подпісы за Лукашэнку. Ды хто за яго будзе падпісвацца?», - задаецца пытаннем мужчына. Ён кажа, што на прадпрыемствах Бабруйска ціснуць і вымушаюць пакідаць подпісы за вылучэнне Лукашэнкі.

«Лукашэнка, скажы дзякуй, што беларусы цярпелі цябе столькі гадоў. За яго ўжо даўно ніхто не галасуе. Сыходзь!», - выказваецца жыхарка Бабруйска.

«За ўсіх акрамя Лукашэнкі»

Людзі падыходзяць да журналістаў і распавядаюць аб жыцці: няма працы, няма чым карміць дзяцей, вымушаныя з'язджаюць працаваць за мяжу, каб нешта зарабіць. Бабруйцы кажуць, што хочуць рэформаў:

«Мы ўпалі на дно, трэба нешта рабіць.

«Людзі з'язджаюць, жывуць у фургонах, ядуць «дашырак», каб пракарміць дзяцей тут».

«Мы вартыя большага. Колькі можна трываць?».

«Колькі можна, мы хочам новага, новага кіраўніка».

«Мы ў Еўропе, і мы ў *опе», - яшчэ адно меркаванне жыхара Бабруйска.

Зборшчыкі кажуць, што настрой добры, шмат людзей падпісваюцца.

«Горш не будзе. Мне 70 гадоў і я вымушаны працаваць, бо не выжыву», - кажа былы вайсковец, які прыйшоў на пікет.

«Нават бабулі плачуць, просяць Лукашэнку сысці»

Апытаныя бабруйцы называюць затрыманне Сяргея Ціханоўскага беззаконнем і цыркам.

«Народ ужо ўстаў на дыбкі!»

За Святлану Ціханоўскую збіраюць подпісы 8 чалавек, за Валерыя Цапкалу - 4.

«Трэба будзе ісці на плошчу - пайду на плошчу. Я не баюся. Колькі можна?» - кажа жанчына з ініцыятыўнай групы Валерыя Цапкалы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках