2 траўня 2024, Чацвер, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборшчык подпісаў за Лукашэнку ў Драгічыне ўцёк ад журналіста

42
Зборшчык подпісаў за Лукашэнку ў Драгічыне ўцёк ад журналіста
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: CDN2.HUBSPOT.NET

Збіраць подпісы за «Сашу 3%» стала сорамна.

Карэспандэнт сайта «Першы рэгіён» у Драгічыне не змог падпісацца за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты.

Рэдакцыя атрымала звесткі, што подпісы за Лукашэнку ў абедзенны перапынак у Драгічынскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі будзе збіраць начальнік аддзела адукацыі Дзмітрый Ігнатчык.

У самім горадзе журналісты не знайшлі ніякіх пікетаў - ні за Лукашэнку, ні за яго канкурэнтаў. Таму і вырашылі пайсці на пункт збору подпісаў.

Журналіст паспрабаваў даведацца ў чыноўніка, якім чынам той трапіў у ініцыятыўную групу Лукашэнкі і ці прымушаюць педагогаў падпісвацца за вылучэнне кіраўніка дзяржавы. Ігнатчык ухіляўся ад размовы, а ўрэшце пакінуў паперы на стале, а сам уцёк у суседні кабінет з шыльдай «Драматычны гурток».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках