10 траўня 2024, Пятніца, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Арменіі і Азербайджана аднавіліся баі

12
На мяжы Арменіі і Азербайджана аднавіліся баі

Канфлікт аднавіўся 12 ліпеня.

У Арменіі і Азербайджане заявілі аб аднаўленні баёў на мяжы дзвюх краін. Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў пачатку баявых дзеянняў. Пра гэта паведамілі ў міністэрствах абароны Арменіі і Азербайджана, піша «Новое время».

У абаронным ведамстве Азербайджана заявілі, што раніцай 16 ліпеня з боку Арменіі распачалі «яшчэ адну ўзброеную спробу атакаваць нашы пазіцыі ў Тавузскім раёне».

Са звестак азербайджанскага боку, тры вёскі абстралялі з мінамётаў. Пацярпелых сярод мірных жыхароў няма.

У сваю чаргу прэс-сакратарка Міністэрства абароны Арменіі Шушан Сцепанян заявіла, што армянскія вайскоўцы прадухілілі спробу дыверсійнага пранікнення.

«Пасля інтэнсіўнага бою супраціўнік, нясучы страты, быў адкінуты. Затым а 05:20 азербайджанскія падраздзяленні пачалі абстрэльваць прымежныя вёскі Айгепар, Маўсэс, выкарыстоўваючы гаўбіцы Д-30. Абстрэлы і цяпер трываюць», - напісала Сцепанян.

Баі на мяжы пачалі 12 ліпеня. У Ерэване заявілі, што прычынай інцыдэнту стала спроба прарыву праз мяжу грузавіка УС Азербайджана. Баку ускладае адказнасць за першы ўдар на Ерэван.

З апошніх звестк, ахвярамі ўзброенага супрацьстаяння сталі 16 чалавек з абодвух бакоў.

Паміж Азербайджанам і Арменіяй працягваецца канфлікт праз Нагорны Карабах. У 1988 годзе населеная пераважна армянамі Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць заявіла аб выхадзе з Азербайджанскай ССР.

У 1994 годзе пры пасярэдніцтве Масквы было падпісана пагадненне аб замірэнні, якое паклала канец актыўным баявым дзеянням у рэгіёне, але якое пакінула Карабах і навакольныя яго раёны Азербайджана пад кантролем армян.

За шэсць гадоў вайны загінулі звыш 30 тысяч чалавек.

Мірнае ўрэгуляванне зайшло ў нявыкрутку пасля перамоў лідараў Арменіі і Азербайджана ў 2009 годзе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках