6 жнiўня 2020, Чацвер, 19:08
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«І вось я бачу, як узняўся над галавою родны сцяг»

1
«І вось я бачу, як узняўся над галавою родны сцяг»
Фота: charter97.org

Акцыі пратэсту і салідарнасці натхнілі беларуса на пранікнёны верш.

Падпісант тэлеграм-канала МКБ падзяліўся сваёй творчасцю. На напісанне верша яго натхнілі падзеі 19 чэрвеня, калі людзі станавіліся ў бясконцую чаргу ў падтрымку Віктара Бабарыкі ды іншых палітвязняў.

Аднойчы запытаў сябе, калі ішоў дадому:
"Чаму жа беларусы не прагнуць волі болей ?"
Дзе тыя беларусы, гатовыя аддаць
Жыццё за перамогу, дзеля свабоды ўстаць

Стаяць сцяной за волю і народ
І годнасць мець, і памятаць свой род?
Ці зніклі людзі, што жылі стагоддзі разам?
Стой! Прыпыні! Ня знойдзеш ты адказаў.

На жаль і праўда знік той род
Літоўскі, годны і з адвагай...
Няма, сышоў той старажытны моцны род,
з Пагоняй, сцягам і павагай...

Не! Я не згодны! Ёсць!
Ёсць беларус! Не памяркоўны! Годны ёсць!
І ёсць патрэба ў праўдзе, і волі хоча ён.
Імкнецца да свабоды, ня пойдзе ў палон.

Ён будзе бараніць сваю радзіму,
Змагацца да канца, з апошніх сіл
Ён пракрычыць: "Жыве мая краіна!
І будзе жыць наперакор усім!"

І вось я бачу, як узняўся над галавою родны сцяг
Ідэі праўды і свабоды трымаюць з гонарам ў руках
Няхай так будзе назаўсёды, каб праз гады і праз вякі
Я мог сказаць: ЁСЦЬ годны і свабодны, вялікі, моцны род такі!