26 красавiка 2024, Пятніца, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецназ вызваліў закладнікаў у Луцку пасля штурму

10
Спецназ вызваліў закладнікаў у Луцку пасля штурму

Усе закладнікі цэлыя.

А 21.40 да аўтобуса, у якім Максім Крываш амаль 12 гадзін утрымліваў закладнікаў, пад'ехаў БТР, і сілавікі ўвайшлі ў салон. Трансляцыю ў жывым эфіры вёў тэлеканал «Украина 24».

Луцкі тэлеканал «Перший» паведаміў, што Крываш здаўся сілавікам. У той жа час на трансляцыі былі чуваць стрэлы ўжо пасля таго, як тэрарыст здаўся.

Намеснік кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка ў эфіры «Украины 24» сказаў, што, паводле наяўнай інфармацыі, усе закладнікі вызваленыя.

Крыху пазней у яго Twitter з'явіліся фатаграфіі з месца падзей. На іх можна ўбачыць затрыманага тэрарыста, які ляжыць на зямлі, і аўтобус - адно яго акно разбітае. «Усе цэлыя», - напісаў Авакаў.

Штурм і вызваленне закладнікаў адбыліся праз лічаныя хвіліны пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выканаў патрабаванне тэрарыста і запісаў відэазварот са словамі, якія патрабаваў злачынец. Адразу пасля штурму відэа прапала з Facebook украінскага прэзідэнта.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках