10 жнiўня 2026, панядзелак, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палова брытанцаў мяркуе, што Расея ўплывала на Brexit

5
Палова брытанцаў мяркуе, што Расея ўплывала на Brexit

Брытанская кампанія Opinium правяла апытанне.

Амаль палова жыхароў Вялікай Брытаніі мяркуе, што Крэмль у 2016 годзе паўплываў на рэферэндум пра выхад краіны з Еўрапейскага звязу, а таксама на выбары ў Еўрапейскі парламент летась. Пра гэта паведамляе The Guardian (пераклад – svoboda.org) са спасылкай на апытанне, праведзенае брытанскай кампаніяй Opinium.

Пра тое, што Расея паўплывала на рэферэндум пра Brexit, заявілі 49% апытаных. З умяшаннем у выбары ў Еўрапарламент пагадзіліся 47% рэспандэнтаў. Колькасць тых, хто так не думае, у два разы меншая.

Адзначаецца, што большасць з тых, хто верыць у расейскі ўплыў на выбарчы працэс, – гэта выбарнікі лейбарыстаў.

Раней пра ўплыў Расеі на парламенцкія выбары 2019 года заяўляў кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Дамінік Рааб.

У сваю чаргу камітэт бяспекі і выведкі брытанскага парламента апублікаваў даклад пра ўздзеянне Крамля на мясцовую палітыку. Паводле высноваў камітэта, Расея спрабавала паўплываць на зыход рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі ад Злучанага Каралеўства ў 2014 годзе. Пры гэтым у дакладзе адзначаецца, што прамых доказаў уплыву Расеі на рэферэндум пра Brexit знойдзена не было.

У дакладзе таксама змяшчаюцца рэкамендацыі праводзіць больш жорсткую лінію ў дачыненні да Крамля.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках