9 жнiўня 2020, Нядзеля, 3:23
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Галівудскі актор Элайджа Вуд падтрымаў Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

10
Галівудскі актор Элайджа Вуд падтрымаў Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Зорка «Уладара пярсцёнкаў» працытаваў культавы фільм.

Амерыканскі актор Элайджа Вуд, найбольш вядомы сваёй роляй хобіта Фрода ў кінасвеце «Уладара пярсцёнкаў», запісаў відэа ў падтрымку патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віктара Бабарыкі. Відэазварот у сваім Instagram змясціла дзяўчына сына палітыка Эдуарда - Аляксандра Зверава, паведамляе «Белсат».

«Я зычу вам найлепшага. Я зычу вам і вашаму сыну заставацца моцнымі. Спадзяюся, вы будзеце на волі, і ўсё гэта застанецца ў мінулым», - падкрэсліў актор.

Каб падтрымаць затрыманых, Элайджа Вуд таксама працытаваў «Уладара пярсцёнкаў»:

«У свеце ёсць дабрыня, містэр Фрода. І яна вартая, каб за яе змагацца».

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка і ягоны сын, а таксама кіраўнік штаба Эдуарда Бабарыка знаходзяцца ў зняволенні з 18 чэрвеня.

Бабарыкі з'яўляюцца фанатамі «Уладара пярсцёнкаў».