21 студзеня 2021, Чацвер, 8:19
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт золата абнавіў максімум з 2011 года

2
Кошт золата абнавіў максімум з 2011 года

Кошт золата ўжо трэцім разам за апошнія шэсць гандлёвых сесій падымаецца вышэй за псіхалагічную адзнаку.

Кошт золата зноў пераадолеў псіхалагічную адзнаку 1800 даляраў за тройскую унцыю, абнавіўшы максімум з 2011 года на асцярогах новай хвалі каранавіруса, сведчаць звесткі таргоў, паведамляе ria.ru.

На 17.28 паводле Менску кошт жнівеньскага ф'ючэрса золата на нью-ёркскай біржы Comex рос на 0,77%, або на 13,85 даляра - да 1807,35 даляра за тройскую унцыю. Раней падчас таргоў кошт дасягаў 1809 даляраў - максімуму з 21 верасня 2011 года. Пры гэтым 6 верасня таго ж года золата падымалася да 1911,6 даляра.

Ліпеньскі ф'ючэрс на срэбра даражэе на 0,45% - да 18,665 даляра за унцыю.

Кошт золата ўжо трэцім разам за апошнія шэсць гандлёвых сесій падымаецца вышэй за псіхалагічную адзнаку 1800 даляраў за тройскую унцыю. Асцярогі з нагоды пандэміі каранавіруса падтрымліваюць попыт на надзейныя актывы. У выніку сусветныя фондавыя рынкі зніжаюцца, а даляр і золата ўмацоўваюцца.

Колькасць выпадкаў каранавіруса ў свеце прадаўжае расці. Паводле апошніх звестак САЗ, у свеце выяўленыя ўжо больш за 11,3 мільёна выпадкаў заражэння, у тым ліку амаль 2,9 мільёна выпадкаў - у ЗША.

Рынкі асцерагаюцца, што другая хваля пандэміі можа перашкодзіць аднаўленню эканомікі і стаць прычынай новага ўзмацнення жорсткасці карантынных абмежаванняў.