24 красавiка 2024, Серада, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент прызначыў дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі

8
Еўрапарламент прызначыў дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

З дакладам выступіць высокі прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

Сёння ў Брусэлі адкрываецца чарговая сесія Еўрапейскага парламента. Адной з тэм стане Беларусь. Заўтра, 9 чэрвеня, запланавана правядзенне дэбатаў аб сітуацыі ў нашай краіне. Еўрапарламентарыі абмяркуюць ход перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі і затрыманні лідараў і актывістаў апазіцыі, гаворыцца ў паведамленні на сайце Еўрапарламента.

Перад дэбатамі з дакладам аб міжнародных дачыненнях і сітуацыі з правамі чалавека выступіць высокі прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль.

Напярэдадні 31 дэпутат Еўрапарламента выступіў з ініцыятывай аб увядзенні санкцый супраць Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў, якія парушаюць законы, і якія перашкаджаюць правядзенню перадвыбарнай кампаніі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках