16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі бізнэсмэн стаў чальцом Палаты лордаў

7
Расейскі бізнэсмэн стаў чальцом Палаты лордаў
Евгений Лебедев

Каралева Лізавета II падаравала тытул пажыццёвага пэра выдаўцу расейскага паходжання Яўгену Лебедзеву.

40-гадовы выдавец Яўген Лебедзеў стаў пажыццёвым пэрам, такім чынам, ён будзе засядаць у верхняй палаце парламента Вялікай Брытаніі – Палаце лордаў. Спіс асобаў, якім падараваны тытул пэра, ухваліла каралева Лізавета II, гаворыцца на ўрадавым партале, паведамляе gordonua.com.

Лебедзеў, сын расейскага мільярдэра Аляксандра Лебедзева, з дзяцінства жыве ў Вялікай Брытаніі, у 2010 годзе атрымаў падданства гэтай краіны. Ён валодае кампаніяй, якая выдае газеты The Evening Standard і The Independent, а таксама кантралюе тэлеканал London Live.

У спісе каралевы Лебедзеў пазначаны як кросбэнчар, то-бок пэр, якi не належаў ні да адной палітсілы. Аднак выданне The Spectator сцвярджае, што наконт прысваення тытула хадайнічаў прэм'ер-міністр Борыс Джонсан, даўні сябар Лебедзева. Магчыма, прэм'ер спадзяецца на станоўчае асвятленне сваёй дзейнасці ў СМІ новага пэра, гаворыцца ў нататцы.

Джонсан і Лебедзеў сябруюць з 2000-х гадоў. У 2015-м яны ўдзельнічалі ў акцыі збору сродкаў у дапамогу бедным ветэранам брытанскай арміі – начавалі на вуліцы, як бяздомныя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках