15 траўня 2024, Серада, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гук пераменаў раздаецца па краіне

2
Гук пераменаў раздаецца па краіне

Гучны парад салідарнасці прадаўжаецца.

У Беларусі дзясяткі тысячаў чалавек выходзяць на акцыі ў падтрымку пераменаў. У гэты ж час прадаўжаецца Флэшмоб салідарнасці а 19-й у розных формах: людзі шумяць на гаўбцах, вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі, гучна ўключаюць музыку, ладзяць вела- і аўтапрабегі. У акцыях удзельнічаюць беларусы ўсіх узростаў.

Яны выходзяць на вуліцу і проста шпацыруюць па сваім раёне. Запрашаюць сяброў, сваякоў, суседзяў рабіць тое самае.

Такім чынам беларусы выказваюць салідарнасць з палітвязнямі і прыхільнікамі пераменаў.

19:00 У дарозе або на вуліцы, дома або на лецішчы, людзі не забываюць падтрымліваць перамены 💪

19:00 Слонім, Дзятлава, Клецк, Навагрудак, Горкі 🔥🔥🔥

19:00 Сталыя ўдзельнікі флэшмобу ў Шабанах абудзілі суседні дом. Толькі так муры рухнуць 💪

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках