3 траўня 2024, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы з рэжымам могуць ісці толькі пра ўмовы капітуляцыі

102
Перамовы з рэжымам могуць ісці толькі пра ўмовы капітуляцыі

Краіне патрэбныя новыя выбары.

Давайце не аддамо перамогу ашуканцам. Не ўкінемся ў стан эйфарыі на наступныя пяць гадоў.

Гэбуха зараз з усіх сіл стварае ў нас гэта адчуванне перамогі: хадзі вуліцамі, спявай песні, махай сцягам - і ніхто пры гэтым не будзе біць па нырках. Нязвыкла, так? Але гэта ілюзія. Сёння не будзе біць. Заўтра - будзе, і яшчэ больш балюча, за вашу сённяшнюю эйфарыю.

Яны думаюць, што намі лёгка маніпуляваць: дай пахадзіць па вуліцах з песнямі - і беларусы супакояцца. Бо гэта ж свабода, гэта акурат тое, за што мы змагаліся - усё, цяпер нам няма за што змагацца, мы перамаглі! І некаторыя прадстаўнікі былога штаба ўжо цудоўным чынам заклікаюць вас хадзіць сустракацца з прадстаўнікамі акупацыйнай адміністрацыі, і вось ужо жодзінцы сустракаюцца з мэрам, і гэта падаецца як вялікае дасягненне. Хлопцы, ніякага мэра ў Жодзіна няма! І ў іншых гарадах таксама. Мэр - гэта той, каго вы выбіраеце. А прызначаны прадстаўнік адміністрацыі - ён вам хто? Навошта з ім сустракацца і пра што з ім можна размаўляць?

Дарэчы, пра перамовы. З якой грацыяй нас спрабуюць адвесці ад пратэстаў і тым больш страйкаў у бок нейкага фэйкавага дыялогу. І вось ужо недурныя людзі насур'ёз сыходзяць у пясочніцу з формачкамі і ўвесь свой колішняя гнеў пераводзяць у міралюбнае абмеркаванне «а хто можа ўдзельнічаць». А кроў і смерці ўжо забытыя? Раней трэба было размаўляць, тым больш, што апазіцыя прапаноўвала дыялог у розныя гады. Цяпер і пра дыялог не можа быць і гаворкі. А перамовы могуць ісці толькі пра адное – пра ўмовы капітуляцыі.

Капітуляцыя, кааліцыйны ўрад, выбары.

Мы не цельпукі.

Ірына Халіп, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках