2 траўня 2024, Чацвер, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стомлены, хворы, спалоханы, мокры і пакрыўджаны»

83
«Стомлены, хворы, спалоханы, мокры і пакрыўджаны»

Як чыноўнікі слухалі Лукашэнку.

Вельмі складана Лукашэнку даўся гэта выступ перад чыноўнікамі. І фізічна, і псіхалагічна. Бясконцае выціранне мокрага твару насоўкай, калі практычна ніхто ў зале не пацеў, застанецца наймацнейшым успамінам са звароту.

Спробы рэжысёра трансляцыі перабіць гэтыя кадры выцірання мокрага твару прывялі да таго, што Лукашэнку паказвалі мінімальна. Голас таксама сведчыць не пра найлепшы стан. І раптоўнае знікненне пасля выступу - таксама загадка. Як быццам праваліўся скрозь падлогу. Параненых у нас, як вядома, шкадуюць, і танальнасць выступу была менавіта такая: пашкадуйце, не здраджвайце, адумайцеся. Стомлены, хворы, спалоханы, мокры і пакрыўджаны просіць быць з ім прысутных, у якіх твары, нібы на пахаванні" - каментуе пасланне Лукашэнкі журналіст «Радыё Свабода» Зміцер Гурневіч.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках