2 траўня 2024, Чацвер, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кацярына Пытлева: Беларусь прачнулася – гэты працэс незваротны

2
Кацярына Пытлева: Беларусь прачнулася – гэты працэс незваротны
КАЦЯРЫНА ПЫТЛЕВА

У краіне паднялася сур'ёзная хваля.

Кацярына Пытлева – беларуская тэле- і радыёвядоўца. Сярод іншага яна працавала і на дзяржаўным канале "Беларусь 1" у забаўляльным шоу "Дзень у вялікім горадзе" – пра каханне, моду, побыт, культуру. Яе адхілілі ад эфіраў, калі яна напісала супраць уладаў пост у фэйсбуку.

Тэлеканал "Цяперашні час" пагаварыў з Кацярынай Пытлевай пра сітуацыю ў Беларусі.

– Як бы Вы патлумачылі замежніку, які не жыве ў Беларусі і дрэнна разбіраецца ў тым, што тут адбываецца, што цяпер адбываецца ў краіне?

– Беларусь прачнулася. Раней жыхары нашай краіны – нават тыя, хто быў супраць Лукашэнкі, – знаходзіліся ў нейкім расчараванні, апатыі, што ўсё роўна нічога не зменіцца, нічога не будзе. Хтосьці спрабаваў нешта рабіць, але ўсё роўна далей за нейкія мітынгі і разгоны гэта не заходзіла. Нейкага сур'ёзнага руху, хвалі не падымалася. На гэты раз яна паднялася. І да гэтай хвалі далучыліся тыя людзі, якія былі апалітычныя. І чаму "прачнулася" – таму што тыя, хто не верыў, тыя, хто быў упэўнены, што "а хто, калі не ён", – яны ўбачылі альтэрнатывы. Беларусь расплюшчыла вочы, і мне здаецца, гэты працэс ужо незваротны.

– Пакажыце Вашу бранзалетку, раскажыце пра яе. Гэта стала сімвалам?

– Так, я далучылася да руху "Сумленныя людзі". Мне вельмі падабаецца, што ў нас з'явілася ў гэтым сэнсе вялікая актыўнасць у краіне. Многія, хто раней увогуле не задумваўся пра выбары, а можа быць, нават і не хадзіў, запісваюцца ў назіральнікі, распаўсюджваюць улёткі пра тое, як галасаваць, што нельга ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні, што трэба сачыць за тым, каб выбары былі празрыстымі, за тым, што трэба зарэгістравацца на платформе "Голас", якая праводзіць альтэрнатыўны падлік галасоў. І гэтая белая стужка – гэта сімвал тых людзей, якія за сумленныя выбары. Гэта выдатна. Мне падабаецца – гэта як адметны знак. Ты ідзеш па вуліцы – ты можаш не насіць тую ці іншую сімволіку. Белая стужка ні да чаго не абавязвае, але затое ты бачыш, як шмат людзей вакол, якія падтрымліваюць сумленныя выбары і якія хочуць пераменаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках