16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

90 устаноў ва ўсёй Польшчы далучыліся да акцыі салідарнасці з Беларуссю

90 устаноў ва ўсёй Польшчы далучыліся да акцыі салідарнасці з Беларуссю
Фото: www.youtube.com

У выхадныя фасады многіх аб'ектаў у Польшчы і за мяжой будуць падсвечвацца колерамі нацыянальнага сцяга.

Каралеўскі замак у Варшаве, Вавель, Музей Другой сусветнай вайны ў Гданьску, Паморская філармонія, гарадскія ратушы і многія іншыя ўстановы культуры ў Польшчы і за мяжой вечарам у суботу і нядзелю, 12 і 13 верасня, будуць асветленыя колерамі бел-чырвона-белага сцяга Беларусі . Да акцыі далучыліся больш за 90 польскіх устаноў, паведамляе «Радыё Польшча».

«Такім сімвалічным чынам мы хочам паказаць, як шмат нас, палякаў, падтрымлівае беларусаў у дэмакратычнай дзейнасці і што мы маем да іх самыя цёплыя пачуцці», - адзначыў Рафал Вісьнеўскі.

У бела-чырвона-белых колерах будзе асветлены таксама Музей Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве, - кажа прадстаўнік Нацыянальнага інстытута Шапэна Аляксандр Ляскоўскі:

«12 і 13 верасня з 20 гадзін фасад Музея Фрэдэрыка Шапэна з боку Віслы будзе асветлены колерамі сцяга Беларусі - бел-чырвона-белым, сімвала дзяржаўнасці».

Арганізатары акцыі #lightforbelarus - Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, Інстытут Адама Міцкевіча і Нацыянальны культурны цэнтр - спадзяюцца, што да акцыі далучацца як установы, так і жыхары Польшчы. У выпадку немагчымасці выкарыстання светлавой праекцыі можна далучыцца да акцыі, павесіўшы сцяг ці сімвалічна выкарыстоўваючы колеры гістарычнага сцяга Беларусі ў памяшканні сваёй установы.

Да ініцыятывы Light For Belarus можа далучыцца кожны ахвотны. Дастаткова вывесіць сцяг, наклеіць на акно яго раздрукоўку ці асвятліць акно бел-чырвона-белымі танамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках