26 кастрычнiка 2020, панядзелак, 10:35
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія ўлады дазволілі дабудаваць акумулятарны завод, супраць якога пратэстуюць гараджане

11
Берасцейскія ўлады дазволілі дабудаваць акумулятарны завод, супраць якога пратэстуюць гараджане

Пастанову «кіраўнік» Берасцейскага аблвыканкама прыняў некалькі дзён таму.

Распараджэнне старшыні Берасцейскага аблвыканкама Анатоля Ліса аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода прызнанае страціўшым дзеянне. Пра гэта tut.by паведаміла інфармаваная крыніца, а пазней пацвердзілі ў прэс-службе «Акумулятарнага Альянсу».

Пасля скасавання загаду акумулятарны завод зможа прыступіць да будаўніча-мантажных і пусканаладачных работ.

- Аб запуску вытворчасці цяпер гаворкі не ідзе, - удакладнілі ў прэс-службе кампаніі.

Адпаведную пастанову кіраўнік Берасцейскага аблвыканкама прыняў 25 верасня.

Нагадаем, з просьбай скасаваць распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва завода ў аблвыканкам 25 жніўня звярнулася кіраўніцтва прадпрыемства. Дырэктар «Акумулятарнага Альянсу» Дзмітрый Бутаў аргументаваў гэта тым, што акумулятарны завод атрымаў усе неабходныя дазволы: станоўчыя заключэнні дзяржаўнай экалагічнай і будаўнічай экспэртыз, а таксама дазвол на выкіды.

Раней Лукашэнка абяцаў берасцейцам, што лёс завода вызначыць «мясцовы рэферэндум». Адбудзецца ён ці не, пакуль незразумела. У адказе, які 21 верасня атрымалі ад абласных уладаў супраціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамлялася, што тэма рэфэрэндуму «далейшага развіцця з боку ініцыятыўнай групы не знайшла».

Праваабаронца Раман Кісляк распавёў, што актывісты прадаўжаюць працу ў правядзенні мясцовага рэферэндуму. На мінулым тыдні яны распачалі фармаванне ініцыятыўнай групы.

Нагадаем, будаўніцтва акумулятарнага завода ТАА «АйПаўэр» выклікала хвалю незадаволенасці ў жыхароў Берасця і некалькіх вёсак Берасцейскага раёна. Яны мяркуюць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.

14 чэрвеня 2019 году Берасцейскі аблвыканкам апублікаваў на сваім сайце загад губернатара Анатоля Ліса аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода «да ліквідацыі выяўленых парушэнняў».

22 траўня акумулятарны завод пад Берасцем ТАА «АйПаўэр» выведзены з-пад кантролю Групы кампаній 1AK-GROUP. Яны прадалі 100% дзеляў у статутным фондзе ТАА «АйПаўэр». У выніку завод атрымаў найменне ТАА «Акумулятарны Альянс». 85% долі кампаніі належаць Сяргею Кагановічу, а 15% - Дзмітрыю Баскаву. Першы даўно захапляецца хакеем, удзельнічаў у спаборніцтвах з камандай дыктатара. Другі - гендырэктар хакейнага клуба «Дынама-Мінск».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».