Страшная аварыя пад Менскам: колькасць пацярпелых павялічылася
44- 16.04.2024, 11:13
- 61,122
(Абноўлена) Сутыкнуліся аўтобус і фура.
На Смілавіцкім тракце пад Мкнскам сутыкнуліся аўтобус і фура, ёсць пацярпелыя.
Сутыкнуўся рэйсавы аўтобус МАЗ і грузавік Volvo. Аварыя адбылася а 8.10. У ДАІ расказалі, што аўтобус сутыкнуўся з грузавіком. Пацярпелыя дастаўлены ва ўстановы аховы здароўя для ацэнкі стану здароўя. На фатаграфіях відаць, што ў аўтобуса сур'ёзна пашкоджаны салон.
Колькасць пацярпелых вырасла да 20 чалавек.
Пазней з'явілася відэа ДТЗ з аўтобусам і фурай пад Менскам. Запіс з відэарэгістратара аўтобуса апублікаваў Следчы камітэт.
На ім відаць, што грузавік стаіць на ўзбочыне з уключанай "аварыйкай". Аўтобус рухаецца па правай паласе. Пры яго набліжэнні да грузавіка адбываецца ўдар. Што менавіта адбылося, сказаць цяжка.