28 траўня 2024, aўторак, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка прыехаў у Маскву акурат дзеля гэтага»

27
«Лукашэнка прыехаў у Маскву акурат дзеля гэтага»

Пуцін і беларускі дыктатар раптам пачалі шмат казаць пра “перамовы”.

Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч на «Радыё Свабода» звяртае ўвагу на асаблівасці апошняга візіту Лукашэнкі да Пуціна.

Калі падчас апошніх сустрэч яны амаль нічога не казалі пра вайну ва Украіне, то гэтым разам перамовы амаль цалкам былі прысвечаныя гэтаму.

Другая асаблівасць, на якую звяртае ўвагу аглядальнік, гэта тое, што Лукашэнка раней ніколі так не атаясамліваў сябе з Расеяй, як падчас гэтай сустрэчы.

“Тут мне бачыцца вельмі цікавы паварот. Уладзіміра Пуціна вельмі непакоіць Форум міру ў Швайцарыі, які ініцыявала Украіна. Там, як мяркуецца, будзе даволі шмат лідараў розных краін. І гэты форум відавочна не на карысць Расеі. Яна гэтым занепакоеная і хацела б неяк нейтралізаваць. І вось з дапамогай Аляксандра Лукашэнкі Пуцін паспрабаваў нейтралізаваць гэты форум”.

Як заўважае Карбалевіч, Пуцін і Лукашэнка “раптам пачалі шмат казаць пра перамовы. Прычым на падставе "Стамбульскага дакумента", які быў парафіраваны сторанамі яшчэ ў першыя месяцы пасля пачатку вайны. Ён быў цікавы тым, што Расея гатовая ісці на вялікія саступкі”.

Аналітык нагадвае, што адпаведна дамоўленасцям, дасягнутым у Стамбуле, лінія размежавання павінна праходзіць па мяжы, якая была зафіксаваная да пачатку расейскай агрэсіі ў 2022 годзе. У абмен на гэта Украіна адмаўляецца ад уваходжання ў NАТО.

“Гэта пернік, які Расея прапануе Украіне і Захаду. Яна спадзяецца, што Украіна на гэта купіцца. І такім чынам можна будзе сарваць швайцарскі форум. Лукашэнка акурат прыехаў дзеля таго, каб прэзентаваць вось гэтую новую ідэю Пуціна”, - мяркуе Карбалевіч.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках